МузыкаКультура

Беларускі плэйліст з навінак красавіка

Не слухай людзей, слухай выдатны беларускі плэйліст ад DzeЦікава!

Бачу ўпершыню “Менск вясной” — тры хвіліны цяпла ад закаханых у родны горад менчукоў-рамантыкаў.

 

Intelligency “Techno blues therapy pt.2” — другая частка тэрапеўтычнага тэхна блюза! Аж 9 выдатных кампазіцый, дзве з якіх выдатныя фіты! Усе падрабязнасці ніжэй.

Iva Sativa “M33K” — EP ад правакацыйнай, самабытнай, стылёвай і каларытнай спявачкі з Менску. Слухаем і чакаем у Берасці!

 

Nemiga “Псих”— модны и прыгожы электра-поп дуэт з Менску ўрываецца ў гэтую вясну з новым трэкам. Бярыце на нататку: падыходзіць для дзікіх танцаў аж да самой раніцы.

pawluchenko “Грустно»” — моцны вакал і запрашэнне патужыць разам, хіба ад такога адмаўляюцца?

 

Iowa “Знаки” — глыбокі і мелагучны трэк ад Каці і Со, абавязкова слухаем!

Ŭnnecessarў “Susviet” — экперымент у касмічным сінтвейве ад музыканта з Віцебску. Любіш усё незвычыйнае? Тады табе сюды!

Freddy Red “Отражение” — трушны рэпчык с Завадскога района Менску, каб разпампаваць вашы булкі.

Ніякі “Дэкаданс” — постпанк с Баранавічаў, зацэньваем!

 

sayNO “Show me the world” — душашчыпальны поп-панк гімн пра каханне з Гомеля! Дадаем у плэйлісты!

Пакінуць адказ