Культура

Дабрачынная выстава мастакоў і фатографаў Берасця

А як шмат ведаеце вы мастакоў Берасця? Менавіта маладых, якія малююць у сучасных тэхніках?

21 жніўня прайшла выстава, якую арганізавалі дзяўчаты з прыватнай школы мастацтваў “Kliaksa”. Было шмат малавядомых, ці, ўвогуле, невядомых мастакоў і фатографаў, што надавала мерапрыемству свежасці і некай інтрыгі.

На выставе можна было набыць карціны і фотаздымкі, 50 адсоткаў ад сумы ішло на лячэнне маленькай дзяўчынкі. А яшчэ на адкрыцці таленавіты гісторык Ніна Грэкава прачытала лекцыю пра сучаснае мастацтва і яго адрозненне ад класічнага.

Пакінуць адказ