МузыкаКультура

Плэйліст свежых беларускіх рэлізаў: Verami, Лера Яскевіч і Сразу май

Выдатны плэйліст свежых беларускіх рэлізаў ад DzeЦікава: няхай ваша восень распачнецца пад добры саундтрэк!

MINIMARA «Жаль» — дэбютны сінгл беларускага эксперыментальнага фолк-дуэта з Менску. Загадкава, нетрывіяльна, усё, як мы любім!

Verami «Бардак» — таленавіты берасцеец з упэўненным поп-сінглам пра вечнае і бясконцае, варта паслухаць і дадаць да плейліста.

AKUTE «Каметы» — магілеўцы радуюць, выпускаючы другі сінгл запар пасля двухгадовага перапынка. Вельмі бадзёры і жыццесцвярджальны трэк, слухаем!

Союз «Glance» — мінскі гурт і другі сінгл з будучага альбома. Бездакорнае, аксамітнае, вельмі моднае гучанне і вялікі шанец стаць нашым з вамі галоўным адкрыццём гэтай восені!

Ana Zhdanova «Running wild» — калі прыйдзе час сагравальных танцаў, мы хочам, каб вы былі гатовы, і выбіралі для гэтага толькі якасны беларускі поп! Рухайце целам, даражэнькія!

СРАЗУ МАЙ «Где ты» — чарговы разрыў і неверагодная глыбіня ад хлопцаў з Берасця. Папярэджваем, гэта вельмі моцна!

Лера Яскевич «Ты меня не слышишь» — пяшчотныя і шчырыя дзявочыя перажыванні. Таксама лічыце, што восень для сумных? Тады вам дакладна сюды!

ЛСП & Моя Мишель «Курточка» — песня пра каханне для тых, чыя восень цёплая і поўная надзей.

ОТСВЕТ суместна з Антонам з The UP! «Я так змаркоціўся» — кавер на «Порнафильмы» ад дуэта з Менску. Зпадзяемся, што вам таксама вельмі цікава, як гэта можа гучаць па-беларуску.

Aureli «2 дні і 2 ночы» — трымайце свежы, індзі-рок з Менску і не заманіцеся сумаваць. Памятайце, жыцце адно, а трэкаў на EP ажно чатыры!

Бонусам дадаем у закладкі бясплатны беларускі сайт, на якім больш за 4000 песень, беларускія аўдыякнігі і казкі!

Пакінуць адказ