Грамадства

BrestStandUp “Шоу гісторый”

BrestStandUp арганізавалі цікавы фармат мерапрыемстваў пад назвай “Шоу гісторый”.

Такі фармат дазваляе пазнаёміцца бліжэй з гледачамі і паспрабаваць пачаткоўцам сябе ў стендапе ў больш камфортнай абстаноўцы.

На сцэну можа выйсці любы ахвотны са сваёй гісторыяй. Але самае цікавае, што разам з госцем на сцэне застаюцца два комікі -вядучыя мерапрыемства. Яны падтрымліваюць дыялог, жартуюць, і ў выніку любая гісторыя становіцца смешнай.

Гэта прасцей, чым “адкрыты мікрафон” – калі раптам разгубіўся на сцэне, ёсць на каго абаперціся.

Таму калі вам заўсёды вельмі хацелася выступіць на сцэне са сваім стэндапам, фармат “Шоу гісторый” стане выдатным стартам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *