Берасце – горад з багатай гісторыяй і незвычайнымі славутасцямі. Штогод сюды прыязджае вялікая колькасць турыстаў. Наша каманда сабрала для вас некалькі цікавых фактаў з гісторыі гэтага выдатнага горада, якія вядомыя далёка не кожнаму мясцоваму жыхару.
Прапануем праверыць сябе і сяброў: як шмат з гэтых цікавостак вы ведалі?
Пачнем з даволі папулярнага па школьных падручніках факту: Берасце з’яўляецца першым беларускім горадам, які атрымаў магдэбургскае права. Адбылося гэта 15 жніўня 1390 года. Падзея стала знакавый і татальна змяніла далейшы лёс горада, бо гараджане атрымалі магчымасць ажыццяўляць самакіраванне. У Берасці з’явіўся прагрэсіўны зборнік законаў для рэгулявання мясцовага жыцця.
Першая згадка пра замак Бярэсця датуецца 1182 годам. Гэта самы стары замак Беларусі. Замак быў з 5 вежамі (згадка пра замак у Бярэсці захавалася ў польскай хроніцы). Самая старажытная вежа была пабудавана ў 1172 годзе Казімірам Справядлівым. З гістарычных архіваў вядома, што на апошняй пабудаванай вежы Берасцейскага замка быў гадзіннік – першы ў Беларусі. Гэтая вежа была пабудавана ў сярэдзіне XVI стагоддзя Берасцейскім старастам Мікалаем Радзівілам Чорным.
У горадзе распрацаваны спецыяльны прыродны заказнік для лятучых мышэй! Называецца “Барбастэла”. Таму часам тут можна назіраць вечарыну начных тварэнняў, якія злятаюцца з усёй Еўропы.
У другой палове 16 стагоддзя Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Берасці першую на тэрыторыі Беларусі друкарню. У 1563 годзе было надрукавана больш за 40 польска -і лацінамоўных кніг. Берасцейская біблія – унікальнае па майстэрстве афармлення выданне. Яно лічыцца шэдэўрам сярэднявечнага кнігадрукавання. Гэтая кніга – адна з жамчужын культурнай спадчыны эпохі. Сёння ў некалькіх музеях свету захоўваюцца яе адзінкавыя асобнікі. Адзін асобнік захоўваецца і ў нашым горадзе. Таксама ў Берасці быў выдадзены першы Буквар.
У пачатку XVI стагоддзя ў Берасці адбыўся маштабны пажар. Згарэлі замак і адміністрацыйныя гарадскія будынкі. Пасля няшчаснага выпадку ў горадзе на заканадаўчым узроўні забаранілі будаваць драўляныя дамы.
Берасце стала першым горадам, у школах якога з’явіўся прадмет «Сэксалогія». Гэта прагрэсіўнае рашэнне было ўведзена ў адукацыйны працэс у 1920 годзе.
Сярод сучасных абласных гарадоў пасля Мінска Берасце з’яўляецца самым вялікім па плошчы і самым малым па колькасці насельніцтва, што робіць яго самым прасторным сярод абласных цэнтраў Беларусі.
Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…
А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…
Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…
Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…
Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…
Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…