Алена, фатографка і уладальніца файнай творчай прасторы ў самым цэнтры Бярэсця. І не толькі фатографка, але і вельмі актыўная, творчая і неяабыякавая дзяўчына, якая перажывае за тое, каб таленавітыя людзі горада не з’яжджалі, а раслі, развіваліся, і зараблялі тут, на радзіме, у родным горадзе.
І таму яна стварыла новы праект. Праект не столькі і не толькі для фатографаў, але для ўсіх творчых і таленавітых людзей.
Яе мара – стварыць такую прастору ў Берасці, каб людзі не баяліся туды прыходзіць і расказваць пра свае праекты і паказваць свае працы. Каб гэта была такая прастора, дзе можна здабываць і паляпшаць свае веды і пашыраць свае магчымасці.
Гэтая прастора ёсць і называецца яна Творчая суполка “Улей”.
Шэраг сустрэч і лекцый прыйшліся на час Новага Году і Калядаў. Ў гэтым ёсць і свае плюсы, і мінусы. У планах было сабраць творчых фатографаў, мастакоў ці іншых талентаў, і правесці шэраг лекцый і сустрэч для развіцця сваіх асабістых праектаў.
Тры сустрэчы ўжо адбыліся. Адна з іх цягнулася амаль 5 гадзін. На ёй прысутнічала 18 чалавек – гэткі марафон творчасці, мастацтва, майстар-класа і адукацыі.
На лекцыях распавядалі пра фатаграфію – пра яе гістрыю, пра віды, пра выставы, пра фатографаў і таленавітых мадэляў. Гэта і сустрэчы, і лекцыі менавіта з тымі спікерамі, якія маюць пазытыўны вопыт працы і якія маюць практычныя веды, якімі могуць падзяліцца. Наша мэта – не толькі дзяліцца ведамі, але і зрабіць так, каб удзельнікі праекту маглі зарабляць і манетызіраваць свае веды.
Акрамя таго прайшло некалькі бескаштоўных майстар-класаў па фатаграфіі, якія, магчыма, стануць першым крокам у свет фатаграфіі для маладых фатографаў і проста аматараў.
У планах у Лены – працяшваць, прыцягваць і не здавацца. Працягваць – займацца навучаннем ды творчасцю. А прыцягваць – таленавітую моладзь Берасця.