Трохдзённы расствяны рэтрыт

Трохдзённы рэтрыт. Да не проста рэтрыт і не для каго-небудзь, а для таленавітых, маладых, актыўных валанцёраў. Гэта шэраг майстар-класаў, калі нешта мажліва зрабіць сваімі рукамі, а яшчэ сустрэчы для камунікацыі і адпачынку, для знаёмстваў і генерацыі новых цікавых мажлівасцей.

Ідэя прыйшла толькі таму, што Ліза сама актыўна валанцёрыць доўгія годы  і час ад часу хочацца зрабіць паўзу і адпачыць. Калі чалавек вядзе вельмі актыўнае жыццё, удзельнічае ў розных гуртках ці суполках, валанцёрыць, яму вельмі трэба добра адпачыць, перазагрузіцца, зрабіць нешта сваімі рукамі і лепш у суполцы сяброў. А самы зручны час для такога праекту – час перад Раством і Калядамі.



Акрамя таго, што валанцёрам трэба і адпачыць і зрабіць нейкую перазагрузку, гэта яшчэ і шыкоўная магчымасць стварыць суполку і кам’юніці.



Падчас рэтрыту мы правялі тры цікавых творчых майстар-класа:

 Сталярная майстэрня і каворкінг Вжух дапамагла са стварэннем вырабаў з дрэва. Сямейная майстэрня мастакоў Рабавых і вырабы з гліны.
Майстар-клас па пляценню вянкоў з піхты – самы чароўны святочны майстар-клас чакаў падчас каталіцкага расства.

У кожным майстар-класе прынялі ўдзел 10 валанцёраў. “І – смяецца Ліза –  ніхто з іх пры працы са сталярнымі інструментамі ці пры працы на ганчарным крузе не пацярпеў”.

На першым майстар-класе ў каворкінге “Вжух” рабілі па жаданню падсвечнікі ці дошкі для сыру. У майстэрні ёсць вялікая колькасць брускоў з дуба і ясеня, якія магчыма было абраць для свайго твору. Прыйшлося папрацаваць і са стамескамі, і кіянкамі, і шмат яшчэ чым. Кожны ўдзельнік атрымаў не толькі зроблены сваімі рукамі выраб, але і шмат новых сяброў і добры настрой. Праца з жывым матэрыялам спрыяе і адпачынку, і настрою.

На другім майстар-класе, які праводзіла сямейная майстэрня Рабавых, рабілі піялы, ці філіжанкі, ці дамкі для падсвечнікаў. Праца на ганчарным крузе – гэта сама па сабе асалода і вельмі файны рэлакс-антыстрэс. Гэта як асобная і вельмі якасная медытатыўная практыка. А тут яшчэ пасля майстар-класу на руках засталіся і вырабы, і шэраг добрых знаёмстваў.

Апошняя сустрэча вельмі сімвалічна адбылася як раз на каталіцкае Раство, 25 снежня. Група рабіла вянкі з піхты і дэкаравала іх выключна натуральнымі ўпрыгожаннямі, апельсінамі ці арэхамі. Тут трэба было падключыць усю сваю фантазію і крэатыў. І ўдзельнікі справіліся з заданнем і стварылі цудоўныя святочныя вянкі.

Пасля майстар класаў мы распавядалі пра гэтыя сустрэчы і вынікі майстар класаў. Гэта былі файныя сустрэчы. А зараз Ліза гатова працаваць з іншымі праектамі



Darya

Recent Posts

Як зрабіць Берасце горадам-садам?

Як зрабіць Берасце горадам-садам? Прапанаваць жыхарам самім садзіць дрэвы ў гарадскім асяроддзі. Гэтых людзей не…

2 тыдні ago

Паштоўкі з берасцейскім характарам

Уявіце: літаральна ў гэты момант у Берасці нараджаецца новая ідэя, каторая, упэўнены, вам спадабаецца. Што…

4 тыдні ago

Архітэктурныя жарсці

Яшчэ ёсць час наведаць унікальную выставу ў Мастацкім музеі. Калі вы лічыце, што выстава –…

4 тыдні ago

Як больш за 40 сямей пасадзілі свае фамільныя дрэвы ў Берасці

Калі вы наведваліся ў Гарадскі сад, то бачылі імянныя лаўкі. Ідэя не зусім арыгінальная, практыка…

1 месяц ago

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

4 месяцы ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

5 месяцаў ago