Суполка “Улей” – месца, дзе ствараецца мастацтва

Алена, фатографка і уладальніца файнай творчай прасторы ў самым цэнтры Бярэсця. І не толькі фатографка, але і вельмі актыўная, творчая і неяабыякавая дзяўчына, якая перажывае за тое, каб таленавітыя людзі горада не з’яжджалі, а раслі, развіваліся, і зараблялі тут, на радзіме, у родным горадзе. 

І таму яна стварыла новы праект. Праект не столькі і не толькі для фатографаў, але для ўсіх творчых і таленавітых людзей.

Яе мара – стварыць такую прастору ў Берасці, каб людзі не баяліся туды прыходзіць і расказваць пра свае праекты і паказваць свае працы. Каб гэта была такая прастора, дзе можна здабываць і паляпшаць свае веды і пашыраць свае магчымасці. 

Гэтая прастора ёсць і называецца яна Творчая суполка “Улей”.

 

Шэраг сустрэч і лекцый прыйшліся на час Новага Году і Калядаў. Ў гэтым ёсць і свае плюсы, і мінусы. У планах было сабраць творчых фатографаў, мастакоў ці іншых талентаў,  і правесці шэраг лекцый і сустрэч для развіцця сваіх асабістых праектаў.

Тры сустрэчы ўжо адбыліся. Адна з іх цягнулася амаль 5 гадзін. На ёй прысутнічала 18 чалавек – гэткі марафон творчасці, мастацтва, майстар-класа і адукацыі. 

На лекцыях распавядалі пра фатаграфію – пра яе гістрыю, пра віды, пра выставы, пра фатографаў і таленавітых мадэляў.  Гэта і сустрэчы, і лекцыі менавіта з тымі спікерамі, якія маюць пазытыўны вопыт працы і якія маюць практычныя веды, якімі могуць падзяліцца. Наша мэта – не толькі дзяліцца ведамі, але і зрабіць так, каб удзельнікі праекту маглі зарабляць і манетызіраваць свае веды.

Акрамя таго прайшло некалькі бескаштоўных майстар-класаў па фатаграфіі, якія, магчыма, стануць першым крокам у свет фатаграфіі для маладых фатографаў і проста аматараў.

 

У планах у Лены – працяшваць, прыцягваць і не здавацца. Працягваць – займацца навучаннем ды творчасцю. А прыцягваць – таленавітую моладзь Берасця.

 

Darya

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

9 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago