Сабралі для вас лепшую берасцейскую музыку ў плэйліст “Выбар: Дзецікава”. Слухайце і адкрывайце для сябе новых беларускіх выканаўцаў.
Пост-Блэк/Пост-Рок/эмбіент музычны праект, заснаваны ў 2016 годзе.
Trauma – гэта музыка, якая спалучае ў сабе атмасферныя сінтэзатары з гітарамі і палявы запіс. Асноўная задача музыкі – перавесці слухача на іншы бок. Бок падарожжа да старых замкаў, глухіх лясоў і прыгод міфічных герояў і багоў. Гэта саўндтрэк для самотнага падарожжа з поўным растварэннем ў навакольным асяроддзі. Другая задача музыкі – стварыць суправаджэнне для рэальных аб’ектаў: фартоў, руін, разбураных ваенных аб’ектаў і манастыроў.
Беларускі індзі-рок гурт з Берасця.
Іх сумесны з Landau сінгл Śniežań быў прызнаны лепшым у сезоне 2013-14 на Tuzin.fm. у 2014 годзе музыкі выдалі дэбютны альбом «Doŭhi doŭhi dzień» і былі намінаваныя на «Адкрыццё года» Беларускай прэміі «Героі года». Удзельнікі калектыву раней гралі ў розных брэсцкіх групах – у тым ліку “Дай дарогу!”, “Intra muros” ды “D_tails”.
Пра сябе хлопцы кажуць нешматслоўна: “Са слабакамі спраў не маем.” Выконваюць музыку ў жанры Southern metal/thrash/crossover
У музычнай індустрыі грут з 2012 году.
Альтэр-эга ўжо згаданай Whiskey Bar. Мультыжанравы музычны праект з Берасця. Хлопцы на дзіва пладавітыя: даюць канцэрты па ўсёй Беларусі і пішуць новы альбом.
Рок-гурт з Берасця, заснаваны Уладзімірам Серафімавым і Віталём Кунцам у 1990 годзе. Прадстаўнікі беларускага року. Аўтар песень і лідар гурта — Уладзімір Серафімаў.
Адзін з самых раціруемых гуртоў у эфіры з інтэлігентнымі тэкстамі і пераканаўчай мужчынскай энергетыкай.
Склад гурта: Сяргей Сцяцюк – вакал, гітара, песні – аксамітны дыктатар, якога любяць жанчыны. Безнадзейна жанаты.
Сяргей Ляшук – гітара – шасціструнны самурай з прыгодамі. Алег Філімонаў – бас-гітара – самы малады, пакуль яшчэ сціплы.
Ігар Раманюк – барабаны – твар каманды. Паглядзіце любую фотасправаздачу з канцэрту і паспрабуйце не ўсміхнуцца.
Астатні альбом вы можаце паслухаць па спасылцы.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…