Categories: Грамадства

Гуляем па дворыках Берасця: гэтыя маршруты здзівяць нават мясцовых

Да пачатку лета 10 дзён. Прыходзіць час, калі горад апранаецца ў зеленаватыя адценні, дрэвы пачынаюць расцвітаць і зелянець, а паветра становіцца свежым і лёгкім. Гэтыя змены стымулююць нас чакаць з нецярпеннем заканчэння працоўнага дня і адправіцца на шпацыр па такому ўтульнаму гораду.

Аднак, нажаль, прагулкі па Берасці часта абмяжоўваюцца некалькімі вуліцамі, такімі як Савецкая, Набярэжная, вуліца Гогаля. Часта можна пачуць фразу: “У Берасці і пагуляць няма дзе!”

І наша каманда склала маршрут па невідавочных месцах і дворыках Берасця – для таго, каб вы не толькі маглі атрымаць асалоду ад яго атмасферы, але і паказваць гэтыя выдатныя месцы сваім сябрам. Бо ў Берасці ёсць на што паглядзець!

Як ні дзіўна, пачнем мы таксама з вуліцы Савецкай. Але не з фасаднага яе боку.

Калі вы зазірнеце ў арку за Савецкай, 101, то там можна знайсці сапраўдны скарб: гэты двор нагадвае кавалачак Амерыкі ў нашым горадзе: балконы ў амерыканскім стылі, унутраныя сцены каралавага колеру (зусім нетыповыя для горада з польскай і Расійскай архітэктурай), мудрагелістая планіроўка дома ствараюць ўражанне, што знаходзімся мы зусім не на захадзе Беларусі, а, хутчэй, дзесьці ў жылой забудове Брукліна.

    

Побач – яшчэ адзін цікавы дом. Мясцовыя гіды распавядаюць, што дом-аптэка належаў сям’і Грынберга. Гісторыя аптэкі пачалася ў 1923 годзе, калі архітэктар Саламон Грынберг падаў у магістрат Палескага ваяводства праект будаўніцтва дома, які быў задуманы дзеля яго жонкі. Яна скончыла Кіеўскі медінстытут і мела спецыяльнасць правізара. Так, у будынку была запланаваная аптэка на першым паверсе, два іншыя паверхі – жыллё сям’і Грынбергаў. У лістападзе 1925 года трохпавярховы дом-прыгажун у стылі мадэрн, з арыгінальнымі эркерам, быў уведзены ў эксплуатацыю. І тады ж у ім адкрылася Аптэка з аднаго пакоя, дзе працавалі правізар і памочнік. Яна там захавалася да нашых дзён.

Мы накіроўваемся на вуліцу Дзяржынскага і дасягаем скрыжавання з вуліцай 17 верасня. Там, у квартале абмежаваным вуліцамі Савецкіх пагранічнікаў, Дзяржынскага і 17 верасня, можна ўбачыць унікальны ансамбль жылых дамоў, кожны з якіх мае сваю ўласную ўнікальнасць. Гэты квартал ўзыходзіць да канца 19-га і пачатку 20-га стагоддзяў. Тут вы зможаце прагуляцца сярод напаўзакінутых будынкаў, зрабіць некалькі фатаграфій побач з квітнеючымі фруктовымі дрэвамі і прайсці праз вузкую шчыліну паміж старымі дамамі, якія маюць незвычайныя геаметрычныя формы.

Калі ад 17 верасня рухацца міма цеплавога пункта, можна трапіць у двор, у якім стаіць дом, цікавы сваёй архітэктурай: з двара відаць усяго 2 паверхі, але калі заходзіш унутр – лесвіца здаецца бясконцай. І вось ты падымаешся на адзін … два … ужо тры паверхі! Ды і з вуліцы гэты дом-трохпавярховы! Абавязкова зайдзіце ўнутр і самі здзівіцеся гэтаму цуду архітэктуры і паглядзіце ў двор праз «акенца Карлсана, які жыве на даху».

     

Але памятайце, што дом жылы і не парушайце спакою яго жыхароў.


Затым, вы можаце накіравацца ў адзін з самых “инстаграмных” двароў на плошчы Свабоды. Каб патрапіць туды, трэба прайсці праз арку з шыльдай  “архіў ЗАГС”. У гэтым месцы вы знойдзеце старадаўні асабняк з пацямнелай цэглы з велічным ганкам. Калі вы стаіце там, адчуванне прыналежнасці да чаго-то вельмі старажытнага ахоплівае вас, робячы гэта месца яшчэ больш выдатным.

І яшчэ адно месца для фотасесій і кропка цікавасці-дворык-калодзеж на Куйбышава, 10

І яшчэ парачка двароў, якія дакладна прыцягнуць Вашу ўвагу: самы добразычлівы двор па вуліцы Савецкіх памежнікаў (смела заходзіце ў двары за Каёт і лазняў), двор-джунглі і двор з дываном вы знойдзеце там жа.

А дом з ружамі – па адрасе Камуністычная, 17. Толькі памятайце: гэтыя ружы не для таго, каб іх з зрывалі. Задавальненне ў гэтым двары – толькі эстэтычнае. А з сабой можна панесці толькі ўражанні і фатаграфіі.

Шпацыруйце па сваім горадзе і пазнавайце яго. І не толькі з “фасаднага” боку. І тады стары добры Берасце адкрые вам свае таямніцы!

dzedzich

Recent Posts

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 гадзіны ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

19 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

20 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago