Усім вам добра вядома пра такія прыгожыя прыклады рэканструкцыі, як сядзіба Нямцэвічаў ці палац Сапегаў. Аднак, у Берасці нямала будынкаў з куды больш цікавай гісторыяй, якія цяпер, на жаль, знаходзяцца не ў лепшым сваім стане.
Храм у вёсцы Вістычы быў узведзены ў 1748 годзе, аднак яго цікавая гісторыя пачалася нашмат раней. Яшчэ ў канцы XVII стагоддзя Яўстафій Тышкевіч узвёў у вёсцы Вістычы манастыр ордэна цыстэрцыянцаў. Манахі-цыстэрцыянцы займаліся земляробствам, пчалярствам і нават вінаробствам. Аднак, неўзабаве адбыўся пажар, які знішчыў амаль увесь манастыр. Пазней храм быў адноўлены, аднак да нашага часу ад вялікага манастырскага комплексу захаваўся толькі храм, і тое не такі велічны, як раней. Рэшткі кляштара цыстэрцыянцаў у вёсцы Вістычы з’яўляюцца помнікам архітэктуры позняга барока. Аднак, цяпер яна ў жаласным стане.
Спаса-Узнясенская Царква ў вёсцы Вельямавічы была ўзведзена ў 1899 годзе. Гэты храм з’яўляецца помнікам архітэктуры руска-візантыйскага стылю. Доўгі час царква знаходзілася ў паўразбураным стане, але пазней пачалася рэканструкцыя па чарцяжах дзяржаўнага архіва і будынак быў практычна адноўлены. Аднак, большая частка работ наперадзе і царква чакае сваёй гадзіны на рэканструкцыю.
Старадаўняя сядзіба Марыі Радзевіч была для яе сапраўднай крыніцай радасці і натхнення. Амаль кожны год яна пісала і выдавала аповесці і раманы, якія неўзабаве прынеслі ёй вялікі поспех: «Страшны дзядок», «З глушы», «Гняздо Белазора», «Лета лясных людзей». У іх яна паказвала прыгажосць Палесся і ўхваляла працу простых палешукоў. Вельмі вялікую вядомасць прынесла Марыі Радзевіч напісаная ў 1887 годзе аповесць «Девайтис». Сядзіба ў вёсцы Грушава страціла тую сядзібную веліч, аднак яна захавалася амаль у тых жа межах і цяпер яе можна наведаць.
Капліца-пахавальня была пабудавана ў стылі неаготыкі, у 1908 (1907) годзе, стараннямі апошняга ўладальніка сядзібы Ракавіца Тэадорам Талачко (1876-1946). Яго бацька, Ян Талачко, быў удзельнікам паўстання 1863 года, свой радавод вёў з 1329 года ад князёў Вялікага Княства Літоўскага. Тут у капліцы, у 1935 годзе, быў пахаваны родны брат Тэадора – Станіслаў Талачко. Станіслаў Караль Талочка (1868-1935) выбітны даследчык і педагог. Зараз Капліца ў закінутым стане і зачынена на замак
Сядзіба ў Грымячы магла б стаць адной з самых цікавых славутасцяў рэгіёну, але пакуль і былы сядзібны дом, і сад знаходзяцца ў занадта дрэнным стане, каб масава прымаць турыстаў.
Сядзіба была пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя. Вядома, што ў 1857 годзе ўладальнік гэтых месцаў жыў у драўляным доме, значыць, гісторыя каменнага сядзібнага дома пачынаецца яшчэ пазней.
Аднапавярховы мураваны палац у стылі класіцызму з’явіўся пры Адольфе Марціне, суддзі Брэсцкага павету, які ў 1870-х набыў гэтыя землі. Але сядзіба служыла роду нядоўга. Пасля Марціна яна перайшла ў валоданне яго сыну Юзафу Пузыну, які пасля вучобы ў Варшаве захацеў застацца там. У 1933 годзе Пузын прадаў палацавы комплекс асаднікам, палякам, якія абгрунтаваліся на захадзе Беларусі. Тыя ўладкавалі ў будынку школу, а пазней савецкія ўлады сталі выкарыстоўваць яго як піянерскі лагер.
З таго часу, як лагер быў зачынены, будынак разбураўся.
Некалькі гадоў таму яго прадалі на аўкцыёне. Рэстаўрацыйныя работы вядуцца пакуль не вельмі актыўна.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…