Categories: Грамадства

5 лепшых забавак у Берасці не даражэй за 10 рублёў

Што па бюджэтных забаваў у горадзе? Куды звадзіць сваю другую палову, калі грошай асабліва няма, а жаданне зладзіць праменад – ёсць? Куды пайсці самому, калі прагулкі ў парку і па набярэжнай надакучылі, а на дарагія забаўкі ці падарожжы грошай няма?

Наша каманда сабрала для вас 5 бюджэтных спосабаў цікава правесці час у Берасці.

Зімовы сад

У Берасці ля старога будынка дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна размешчаны вучэбна-метадычны комплекс «Зімовы сад». Першы паверх зімовага саду падзелены на тры ўмоўныя кліматычныя зоны. Пераступаючы парог, мы трапляем у тропікі, дзе растуць прыгожыя папараць і архідэі. Заспакаяльная і чароўная атмасфера спрыяльна ўплывае на душэўны стан. У краі субтропікаў спее цытрын і гранаты. У зоне пустыні мы звярнулі ўвагу на гавартыі, гастэрыі, агавы, багаткі і разнастайныя кактусы.

Кошт за ўваход у зімовы сад вар’іруецца ад 5 да 7 рублёў, і залежыць ад таго: школьнік вы, студэнт або дарослы. А калі грошай на наведванне няма зусім – сад прадастаўляе асаблівыя дні для бясплатнага наведвання. У 2023 годзе гэта 22 лютага, 26 ліпеня, 29 сакавіка, 30 жніўня, 26 красавіка, 27 верасня, 31 траўня, 25 кастрычніка, 28 Чэрвеня, 29 лістапада, 27 снежня.

Паглядзець кіно

Але не ў кінатэатры, а ў кавярні. Кожны чацвер у кавярні Union збіраюцца аматары кинематогрофа, каб паглядзець і абмеркаваць любімыя фільмы. Кошт пытання – кубак кавы (каля 5-6 рублёў)

Схадзіць на кола агляду

Да тысячагоддзя горада ў парку 1 мая было адкрыта новае 40-метровае кола агляду. Кола абсталявана кабінкамі чатырох відаў: адкрытыя, экстрэмальныя і два тыпу закрытых. Апошнія абсталяваны сістэмай ацяплення. Калі вы хочаце пафатаграфаваць(ся), то лепш выбіраць адкрыты тып (у закрытых прыцемненае шкло).
Кошт пытання за такую імпрэзу – 6 рублёў. Ўражанні – бязцэнныя.

Пайсці на велаквест ад 4room

Велаквесты па Берасці – спалучэнне заданняў на логіку і элементаў арыентавання на мясцовасці ў камандах па два-тры чалавекі. Калі ў вас ёсць двухколавы сябар і жаданне не толькі круціць педалі, але і думаць галавой – абавязкова наведайце гэты квэст. Тым больш, цана на забаўку сімвалічная – усяго 7-10 рублёў.

Прыйсці на кніжны клуб

Берасцейскі Кніжны клуб аблюбаваў новую кніжную кавярню “Ідылія”, што на вуліцы Карбышава, у былым будынку “Кансервы”. Кожныя 2-3 тыдні кнігалюбы збіраюцца ў кафэ, каб абмеркаваць новую кнігу або тэму. Сачыць за анонсамі зручна ў іх Instagram, а кошт пытання-кубак кавы ў кавярні.

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago