Categories: Культура

Агляд стрыт-арту Берасця: горад, дзе сцены гавораць

Берасце-Горад, дзе гісторыя і сучаснасць пераплятаюцца не толькі ў архітэктуры і музеях, але і на вуліцах, дзе маляўнічыя муралы ажыўляюць кожны куток. Нядаўна тут з’явілася некалькі новых твораў стрыт-арта, кожнае з якіх распавядае сваю унікальную гісторыю, надае гораду асаблівую атмасферу і ператварае праходжанне па вуліцах у сапраўднае культурнае падарожжа.

  1. Мурал на вул. Маскоўскай — праект “Традыцыі дзеля будучыні”

На Маскоўскай, побач з крамай Алмі (Былая “Юбілейка”), завяршылася стварэнне ўражлівага мурала ў рамках праекта “Традыцыі дзеля будучыні”. Гэты праект, які рэалізуецца Беларусбанкам і арт-супольнасцю Urban Myths, прыцягнуў увагу гараджан і гасцей культурнымі і гістарычнымі сюжэтамі, увасобленымі ў гарадской прасторы. Так, гэты дзясяты арт-аб’ект праекта не толькі ўпрыгожвае горад, але і ўносіць уклад у захаванне культурных традыцый.

  1. Графіці з сокалам-пустальгой на набярэжнай, 30

Мурал з выявай сокала-пустальгі на набярэжнай, 30, азначае сабой не проста мастацкі твор, але і важнае экалагічнае пасланне. Сокал-пустальга, чырванакніжны від і негалосны сімвал Берасця, намаляваны ва ўсёй сваёй красе, нагадваючы пра прыгажосць прыроды і неабходнасці яе захавання.

  1. Кацейкі на кацельнай

Катоў на кацельні стварыла Леаніда Васількавіч

Сама мастачка кажа пра гэта так: тут мне захацелася стварыць маляўнічае палатно. Убачыла ў Інтэрнэце фатаграфію двух коцікаў якія сядзяць у пральнай машынцы і адразу пайшлі асацыяцыі, захацелася парваць стэрэатыпы. Бульвар Касманаўтаў – круглая кампазіцыя тыпу “зямля ў ілюмінатары”. А яшчэ людзі ўспрымаюць кацянят як сімвалы хатняга цяпла, абыгрываецца слоган арганізацыі: «цяпло ў кожны дом». Адсюль і паралелі кацейкі – кацельня.

  1. Муралы-вершы на сценах дамоў

Берасце таксама ўпрыгожаны мураламі-вершамі-асаблівым відам стрыт-арта, дзе маляўнічыя выявы дапаўняюцца паэтычнымі радкамі. Гэтыя творы дадаюць асаблівага шарму вулічнай сцэне, запрашаючы гараджан і гасцей горада задумацца і магчыма, па-новаму зірнуць на навакольны свет.

  1. Сямейная драма на вул. Дзяржынскага

Незвычайны і глыбока сімвалічны твор з’явіўся на вул. Дзяржынскага, створаны па замове агенцтва “Бюро святаў”. Гэты мурал ўвасабляе сямейную драму, раскрываючы пачуццёвыя і эмацыйныя аспекты жыцця звычайных людзей. Праца мастачкі прыцягвае ўвагу не толькі сваёй візуальнай прывабнасцю, але і глыбокім зместам, прымушаючы задумацца аб вечных чалавечых каштоўнасцях і выпрабаваннях.

filtory

Recent Posts

Як зрабіць Берасце горадам-садам?

Як зрабіць Берасце горадам-садам? Прапанаваць жыхарам самім садзіць дрэвы ў гарадскім асяроддзі. Гэтых людзей не…

2 тыдні ago

Паштоўкі з берасцейскім характарам

Уявіце: літаральна ў гэты момант у Берасці нараджаецца новая ідэя, каторая, упэўнены, вам спадабаецца. Што…

1 месяц ago

Архітэктурныя жарсці

Яшчэ ёсць час наведаць унікальную выставу ў Мастацкім музеі. Калі вы лічыце, што выстава –…

1 месяц ago

Як больш за 40 сямей пасадзілі свае фамільныя дрэвы ў Берасці

Калі вы наведваліся ў Гарадскі сад, то бачылі імянныя лаўкі. Ідэя не зусім арыгінальная, практыка…

1 месяц ago

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

5 месяцаў ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

5 месяцаў ago