Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас – моцны інструмент у камунікацыі, які дазваляе ўплываць на другіх людзей. І гэтаму навыку – уплываць – можна навучыцца, упэўнена нашая гераіня Патрыцыя Красаўцава.

Гэта вашае сапраўдае імя?” – мы былі не арыгінальныя, і пачалі нашую размову з гэтага пытання. Неўзабаве не кожны дзень на Палессі сустрэнеш дзяўчныку з шыкоўным імем Патрыцыя. Але, так, сапраўднае. Дзяўчына атрымала сваё імя ад хроснай маці, якой вельмі падабалася польскае яго напісанне – Патрысія. Але ж я гэта найчасцей бывае, у сельскім савеце, дзе рэгістравалі немаўля, нешта наблыталі і запісалі як Патрыцыя.

Чалавек з такім імем не можа быць звычайным. Атрымаўшы “зямную” адукацыю юрыста, Патрыцыя працавала на пошце, у караоке-клубе, у краме разліўнога піва, салоне прыгажосці, кіравала электрычным пагрузчыкам падчас працы на складзе ў Польшы пакуль не прыйшла ў 2019 годзе ў агенцтва нерухомасці, у той жа час пачала займацца тым, што ў яе лепш за ўсё атрымоўвалася – стала выкладчыкам акторскага майстэрства і сцэнічнага вымаўлення ў мадэльнай школе.

“Мне падабалася праца ў агенцтве, але два гады таму зразумела: не магу болей. Гэта праца без творчасці, без яе мне душна, а душа прасіла іншага”.

У 2019 годзе Патрыцыю запрасілі ў якасці вакалісткі ў этна-фолк гурт, які сёння мае назву “Вока Чарота”. Каллектыў пачаў сваю музычную дзейнасць у 2013 пад назвай Cad Goddeu. Патрыцыя прыйшла на змену хлопцу-вакалісту, і гурт адразу змяніў накірунак, настрой і назву. Замест музыкі сярэдявечча пачалі граць этна-рок. У лістападзе музыкі рабілі вялікую імпрэзу з тэатральным перфомансам у тэатры лялек. Пасля лета плануецца сольны канцэрт і выхад альбому. Мінулым летам “Вока чарота” выступалі на розных буйных фестывалях, аб усіх планах можна даведацца са старонкі ў Інстаграм.

“Асаблівай музычнай адукацыі ў мяне няма. Першую песню я вывучыла ў тры гады з татам. Гэта была мелодыя пра ката, які не ўжыўся з цягніком. Дзесяць гадоў спявала ў праваслаўным хоры, два гады работала бэк-вакалісткай у караоке. Гэты вопыт дапамагае мне імправізаваць. У музыкалцы навучалася толькі тры гады на гітары. Проста прыйшла ў школу, запісалася, а бацькам прынесла квітанцыю на аплату. Праз тры гады я атрымала дакумент аб паскораным вывучэнні курса. Так што, з музыкай, творчасцю і голасам я звязаная па жыцці”.

Патрыцыя разумее, што голас – моцны інструмент уплыву на асяроддзе. Ад таго, як чалавек гучыць, залежыць, ці будзе ён пачуты, ці зможа ўплываць на іншых людзей, дасягаць уласнай мэты. Так і з’явілася ідэя навучыць працаваць голасам не прафесійных актораў ці лектараў, а простых людзей, якім голас патрэбны ў іх звычайным жыцці.

Гучыць непраўдападобна, – каментуе Патрыцыя. – Але мы сапраўды у гэтым праекце навучаемся прыгожа… размаўляць. Сюда прыйшлі  людзі вельмі розных прафесій, са сваімі хобі і ўласнымі страхамі. Я нікога не вымушала прыходзіць на заняткі. Проста сабраўся невялічкі калектыў з васьмі чалавек, кожны з якіх адчуваў нейкія праблемы ў вымаўленні. Мая задача не проста навучыць іх прыгожа размаўляць, але зняць “зажымы” і перастаць саромецца сябе і таго, што дала табе прырода. Наадварот, знайсці ва ўласным голасе “моцныя” ноты і прымусіць іх загучаць”.

Праект нарадзіўся з простага адкрытага ўроку па акторскаму майстэрству. Патрыцыя правяла яго напрыканцы лета. Там і зразумела: не кожны хоча быць акторам, а вось праца з голасам ахопіць шырэйшае кола энтузіастаў. Так быў напісаны план заняткаў і сабралася група.

Часцей за ўсё слухачы прыходзілі з запытам пра тое, што ім не падабаецца гучанне ўласнага голаса. Нехта хоча часцей выходзіць з уласным відэа ў Інстаграм, хтосьці разумее, што размаўляе занадта хутка, а ёсць людзі з добрымі дадзенымі і проста плануюць выйсці на новую ступень у сваёй прафейсійнай дзейнасці. А для гэтага патрэбны “моцны” голас. Моцны – не ў сэнсе колькасці актаў, а той, да якога хочацца прыслухоўвацца. Але ж, тлумачыць Патрыцыя, мы і не заўсёды можам аб’ектыўна ацаніць тое, як нас чуюць іншыя. Не пакажуць гэтага і дыктафонныя запісы з тэлефонаў. І тут жа прапануе невялічкі тэст: зрабіць з прамых далоняў нешта шталту бар’ера перад вушамі і спрабаваць сказаць некалькі сказаў. Вось прыкладна так і гучыць твой голас для асяроддзя.

Але ж адных заняткаў раз на тыдзень ці радзей не дастаткова для таго, каб пачаць прыгожа гаварыць. Шмат зданняў даецца на самастойную працу. У “класе” Патрыцыя можа карэктаваць нейкія ўласныя асаблівасці чалавека і даваць накірунак для далейшай самаадукацыі. Тут няма класічная тэорыі – яна заўсёды пераходзіць у практыку, і з атрыманымі ведамі слухачы ідуць дадому на самастойную адпрацоўку.

Голас – гэта заўсёды практыка. Літары, словазлучэнні, чыстагаворкі, дыкцыя, праца з мышцамі твару. І гэта штодзённая пільная праца з самім сабой. Я сама не прыпыняюся ў сваім навучанні. Ведаў заўжды не хапае. Таму перыядычна пракачваю ўласныя “скілы” – займалася ў тэатральнай студыі, з актрысай Марыяй Сандлер, на разнастайных курсах”.

У тым выглядзе, як цяпер, праект падыходзіць да свайго заканчэння – сустрэчы па плане скончаныя, самастойныя заданні атрыманы. Але Патрыцыя спадзяецца, што гэта не фінальная кропка. У праекта ёсць усе шансы для маштабіравання. Хацелася, каб да слухачоў далучылася больш людзей, і яны былі б больш матываваныя. Каб гэта былі не проста актывісты, але і простыя людзі, якія хочуць палепшыць узровень свайго вымаўлення.

“Некалькі тыдняў таму ў нас прайшла апошняя сустрэча. Але хочацца спадзявацца, што кропка яшчэ не пастаўлена, нас чакае новы цікавы сезон”.


Падпісвайцеся на інстаграм-старонку Патрыцыі.

Ulyana

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago