Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла.
Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці, родаў і пасляродавага догляду за нованароджаным і парадзіхай. Доўлы праходзяць навучанне эмоцыям і псіхічнаму здароўю, і яны могуць дапамагчы парадзіхам знайсці дадатковыя рэсурсы для задавальнення запатрабаванняў псіхічнага здароўя падчас цяжарнасці, родаў і пасляродавага перыяду. Мэта доўлы – дапамагчы сем’ям адчуваць падтрымку і інфармаванасць падчас цяжарнасці і пасля родаў.
Ёсць такая доўла і ў нашым горадзе. Сёння з задавальненнем пазнаёмім вас з Вольгай, прафесійнай сертыфікаванай доўлай і разбяромся, што гэта за праца, каму і навошта яна патрэбная.
Сама Вольга – маці чатырох дзетак і таму добра і не па чутках ведае і пра роды, і пра адчуванні парадзіхі, і пра боль і праблемы маладой жанчыны, маладой маці. І як кажа яна сама, у памагаючыя прафесіі людзі прыходзяць не проста так – часта яны закрываюць свае ўнутраныя праблемы, праз сваю асобную гісторыю і праз свае інтарэсы.
Спачатку Вольга марыла стаць хірургам. Але лёс не склаўся і яна пайшла вучыцца на псіхолага. Потым ажанілася, і калі зацяжарыла – апынулася ў брэсцкім клубе для цяжарных, які існуе да сея пары. І засталася там больш за 10 год. Як лектарка і вядоўца, распавядала і дапамагала будучым мамам найлепей падрыхтавацца да новай ролі ў сваім жыцці.
Нашае грамадства станоўча ставіцца да цяжарных жанчын – ім дапамагаюць, даюць месца, усміхаюцца і берагуць. А вось маладой маме шанцуе не так – на першае месца ставяць немаўля, а жанчына адсоўваецца на другі план – галоўным становіцца маленькі народжаны чалавек, а маці толькі неабходны дапамагаты. І гэта часам і балюча, і горка. То бок жанчына, якая прайшла праз фізічныя, псіхалагічныя і эмацыйныя змяненні і выпрабаванні не мае часу нават на маленькі адпачынак ці час на сябе.
Колі Вольга зацяжарыла ў трэці раз яна зразумела як істотна – правільна аднаўляцца і напаўняцца моцам і энэргіяй. Ужо тады яна абрала прафесію доўлы і пайшла вучыцца ў цэнтр перанатальнай падтрымкі ў Расеі. І атрымала сертыфікат.
Чацвёртая цяжарнасць – гэта быў час, калі ўсе атрыманыя веды Вольга спрабавала на сабе.
Зараз доўлы маюць магчымасць і навучацца, і пашыраць свае веды, і атрымліваць дыплом. Вольга мае такі – дыплом дзяржаўнага ўзору аб прафесійнай перападрыхтоўцы. Права на вядзенне прафесійнай дзейнасці ў сферы «Сацыяльная праца» па праграме «Пасляродавая доўла». Такая прафесія, хоць і не надта знаёмая, існуе ў нашай краіне. Доўла не лекарка, не педыятр, не псіхолаг. Гэта асобная прафесія пра індывідуальную дапамогу жанчыне ў родах і пасля іх.
Час, калі нарадзіўся маленькі чалавек – гэта час выпрабавання для маладой маці. Яна жыве ў рэжымешматзадачнасці, асабліва ў першыя месяцы пасля родаў. Мяняецца ўсё – жанчына яшчэ не адышла ад фізіялагічнай болі і наступства родаў, а ўжо кругласутачна трэба клапаціцца і пра малое, і пра мужа, і пра дом. Працы і клопатаў столькі, што жанчына забываецца на сябе і ставіць здароўе, свой знешні выгляд, сваё самаадчуванне на апошняе месца. А Вольга лічыць і мае рацыю, што калі маці шчаслівая, то і кожнаму члену сям’і хопіць увагі і клопату.
Разам с новым чалавекам, нараджаецца і новая мама, – лічыць Вольга. Ёсць мамы вельмі размеркаваныя, сталыя і ў сабе, і сваіх здольнасцях, яны ўпэўнена стаяць на сваіх нагах. Бываюць і іншыя – якія пакуль якія чакаюць на парады, не заўсёды ведаюць, як рабіць і што. Вось дзеля таго, каб дапамагчы жанчыне і падрыхтавацца да жыцця з маленькім пасля народзінаў дапамагае доўлы. Гэта не прафесійная медыцынская сястра, гэта не лекарка, якая будзе даваць нейкія парады. Гэта дапаможца, якая прах інфармацыйную, псіхалагічную, фізічную і нават цялесную падтрымку дапаможа пражыць не лёгкі перыяд. Вольга дапамагае і падтрымлівае парадзіху, вучыць, як арганізаваць працэс дапамогі блізкіх, як атрымліваць дапамогу і вучыць цялесным практыкам, каб не забывацца, што менавіта здаровая і шчаслівая маці – лепшы сябра сваёй сям’і.
Цяжарнасць, як кажуць, гэта не тры трыместры, а чатыры – менавіта першыя тры месяца пасля родаў – самыя складаныя. І калі ў гэты час правільна арганізаваць працу, дапамогу і падтрымку, жанчына паспяхова справіцца з новым статусам і новым выпрабаваннем і новай роляй. Доўла дапамагае сваім вопытам, як лепш абнавіць стан свайго арганізма, прапаноўвае цялесныя практыкі, дапамагае расслабляцца і адчуваць свой арганізм, сваё цела.
Ёсць доўлы, якія валодаюць тэхнікамі масажу, і тады пасля родаў яны дапамагаюць жанчыне аднавіць цела. Гэта могуць быць падвязвання жывата для падтрымкі органаў малога таза ці для таго, каб хутчэй прыбраць жывот і прыйсці ў форму. Доўла можа падказваць простыя рэчы – як садзіцца або ўставаць без болю або як браць дзіця на рукі. Пасляродавыя доўлы даюць сем’ям інфармацыю і падтрымку па кармленні немаўлят, іх супакойванню і навыкам пераадолення цяжкасцей для маладых бацькоў. Яны таксама могуць дапамагчы з лёгкай працай па хаце, прыгатаваць ежу і дапамагчы ўцягнуць дзіця старэйшага ўзросту ў гэты новы вопыт. І галоўнае – дапамагчы жанчыне спраўляцца ў будучыні з праблемамі самастойна, без дапамогі доўлы.
Ёсць і такая цікавая практыка – спавіванне. Калі жаночае цела 9 месяцаў рыхтавалася да новай ролі, да нараджэння новага чалавека – яму будзе вельмі прыемна атрымаць “дзякуй”. Спавіванне – гэта своеасаблівае дзякуй для цела, вельмі прыемная шматгадзінная практыка. Гэта і ванна, і масаж, і арт-тэрапія для цела. Яна можа доўжыцца 5-6 гадзін. Спавіванне – як кропка для новага этапу – этапу, калі цяжарнасць скончана, трэба працаваць з целам надалей, каб яно напаўнялася і ветліва адказвала ўзаемнасцю). Спавіванне – гэта паслуга не толькі дзеля жанчын, якія толькі нарадзілі. Спавіванне падыходзіць для тых, хто пражывае зараз складаны момант у жыцці, ці то развод, ці то пераезд, новая праца, ці яшчэ нешта.
У Вольгі ёсць не толькі паслугі доўлы. Ёсць групавыя сустрэчы для цяжарных жанчын – пра гэта можна даведацца праз сацыяльныя сеткі. Зараз век інтэрнэт, век анлайн сустрэч, але сустрэчы афлайн і жывыя суполкі – гэта зусім іншыя адчуванні і іншыя вынікі.
Сусвет Вольгі – гэта яна сама і яе сям’я. Здаецца, яны ўжо не існуюць адно без другога. Прынамсі дзень Вольгі будуецца ў залежнасці ад сям’і, яе патрабаванняў і рэжыму. Сям’я – партнёрства, і не надта адрозніваецца ад бізнесу з пункту гледжання арганізацыі дня. Складаецца план, частка працы дзеліцца і перадаецца. Калі ўсе ўдзельнікі ведаюць, чым і калі займацца, хопіць часу і на працу, і на гульню, і на вандроўкі.
Як прафесійная доўла, яна ведае, як істотна адпачываць, мець час на сябе. І практыкуе амаль усе практыкі на сабе. Сябруе, даглядае сябе, жыве цікавае жыцце і напаўняе сябе энергіяй, сваю сям’ю і людзей побач. Прынамсі, як і любая жанчына, не паспевае зрабіць усё, нават не пытайцеся пра такое пытанне. Яна даўно вырашыла для сябе, што галоўнае – не ўсё паспець. Галоўнае – паспець зрабіць істотныя рэчы. А гэта – правесці час з сям’ёй, адпачыць і падурэць з дзецьмі. Галоўнае – галоўным рэчам.
На жаль, пакуль гэтая прафесія не вельмі распаўсюджаная, у горадзе такіх спецыялістаў – па пальцах адной рукі пералічыць можна. І Вольга лічыць сябе не толькі першапраходцам, але і адчувае велізарную адказнасць за тое, каб надалей да гэтай прафесіі адносіліся сур’ёзна і з павагай. А таму – падыходзіць да працы з усёй адказнасцю.Вось што лічыць Вольга сваёй місіяй:
Мая місія – паказаць максімальна вялікай колькасці дзяўчат, што быць мамай можа і павінна прыносіць радасць. Так, гэта складана, але гэта і шчасце, і новы вопыт, які і можа і павінен быць прыемным, утульным і бяспечным. Галоўнае – акружыць сябе падтрымкай і клопатам. Я за жаночае здароўе і шчаслівы перыяд мацярынства. Шчаслівая мама – шчаслівае дзіця і шчаслівае асяроддзе. Такая маці навучыць і сваю дачку ў будучыні быць добрай і правільнай маці для сваіх дзяцей.
Дзіця – гэта цуд. І быць мамай – цуд так сама. Таму цуд мае быць прыемным, лёгкім і шчаслівым!
І невялічкі бліц з пытаннямі і адказамі:
1. Кава ці гарбата?
Гарбату піць, а каву ўдыхаць
2. Кот ці сабака?
Сабака
3. Экстраверт ці інтраверт?
Экстраверт
4. Дом ці кватэра?
Дом
5. Адпачынак на моры ці ў гарах?
Актыўны ў гарах каля мора
6. Сава ці жаўрук?
Жаўрук
7. Кніга ці кіно?
Кніга – для сябе, кіно з сям’ёй
8. Любімае месца ў Берасці?
Там, дзе дом
9. Жыццёвае крэда?
Бог ёсць каханне.
- Калі вам хочацца дазнацца больш пра паслугі доўлы ці проста цікава паглядзець за шляхам шчаслівай сям’і з чатырма дзецьмі раім падпісацца на інстаграм старонку Вольгі.