Будзь актыўным

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у якога дзед быў патомным кінолагам, і які з самага дзяцінства любіў і сябраваў з сабакамі?

Знаёмцеся, Віктар Арабейка, прафесійны кінолаг, уладальнік кіналагічнай школы “Джынга”, што на Кавалёўкі. Праз яго працу і рукі прайшло ўжо больш за 2 тысячы сабак. І акрамя працы ў кіналагічнай школе, Віктар – прафесійны інструктар сабак у пошукава-выратавальным атрадзе “Паўднёвы Захад”. А гэтыя сабакі потым ратуюць жыцці людзей, якія згубіліся ў лесе ці горадзе. І робіць ён гэта на добраахвотнай выснове, кажа, што гэта яго ўнёсак у горад Брэст.

Нарадзіўся ў горадзе Брэсце, з самага дзяцінства, гадоў да пяці, адзіным і лепшым сябрам быў сабака, нямецкая аўчарка па мянушцы Пілот (з націскам на першы склад). Жылі тады ў яшчэ зусім не населеным мікрараёне Бярозаўка. Пілота і ўнука выхоўваў дзед Васіль. Усё дзяцінства і юнацкасць яму заўсёды хацелася прытуліць усіх валачашчых сабачак.

Віктар пра свайго дзядулю…
“Ён заўсёды для мяне быў вялікім аўтарытэтам і, як мне падаецца, не толькі для мяне.
З самага дзяцінства я дзівіўся, як дзядулю беспярэчна слухаліся ўсе сабакі. Ён быў для іх сапраўдны «важак», мне часам здавалася, што ён з імі размаўляў адным позіркам.
Гэтак жа мне па-дзіцячы здавалася, што дзе б ні быў мой дзядуля Васіль, ён заўсёды быў самым галоўным.

Я часта ўспамінаю як любіў з ім вечарамі сядзець на ганку і разглядаць зорнае неба, пры гэтым ён расказваў мне цікавыя і павучальныя гісторыі.
Першыя веды ў кіналогіі я якраз атрымаў ад дзядулі, ён мне расказваў пра тое, як думаюць сабакі, пра тое, што гаспадар павінен быць заўсёды важаком і шмат цікавых гісторый пра яго службовага сабаку па мянушцы Вінт.”


Спачатку Віктар марыў стаць архітэктарам, ён някепска маляваў і нават наведваў гурток малявання. Але не паступіў на бясплатнае навучанне і пайшоў у армію. Там патрапіў у пагранічныя войскі, у якіх яго і адабралі для навучання ў Смаргонскі кіналагічны цэнтр. Які ён скончыў з чырвоным дыпломам. Тут трэба дадаць, што яго профіль у войсках быў менавіта кінолаг вышуковых мерапрыемстваў, тое, што зараз так неабходна выратавальнаму атраду.

Ужо амаль пяць гадоў як існуе і працуе кіналагічная школа “Джынга” пад кіраўніцтвам Віктара Арабейкі.

Школа “Джынга”, дарэчы, складаецца з мянушак двух сабакаў, Джыны і яе дачкі Зогі. Джына + Зога – службовыя сабакі. І калі пільна прыгледзіцца да лагатыпу школы, то там бачна сілуэты двух сабак.
Тут мажліва прайсці Агульны курс дрэсіроўкі – агульныя навыкі, асноўныя каманды. Ёсць асобны курс «сабака-целаахоўнік», дзе і вас і сабаку навучаць, як працаваць адной камандай, каб кожны быў на сваім месцы і рабіў тое, што неабходна. Сабака будзе ведаць, як ахоўваць гаспадара і дом, а вы, як зрабіць сабаку надзейным сябрам. Акрамя курсаў у школе кожны год, улетку, праводзяць спаборніцтвы “Рух побач” з кубкам і трафеямі.

Колькі трэба займацца?
Па-рознаму. Аднаму дастаткова аднаго занятку, некаторым – трэба хадзіць некалькі месяцаў. У сярэднім для агульнага курса дрэсіроўкі дастаткова 6-8 заняткаў. І многае тут залежыць ад чалавека – як гаспадар выконвае хатнюю працу.
У дрэсіроўцы важна своечасовае заахвочванне.

Пры размове з Віктарам заўсёды пачуеш карысная парады пра выхаванне сабак, ён можа казаць пра гэта гадзінамі. Прынамсі, няма ўніверсальных рэцэптаў для ўсіх сабак. Усе яны розныя, як людзі. І кожная са сваім характарам і кожная патрабуе асобнага падыходу. Канешне, ёсць асноўныя і вельмі паважныя прынцыпы ў выхаванні сабак. Па-першае, трэба заўсёды памятаць, што сабака гэта не чалавек. Сабака жыве зграяй, у якой ёсць свае адвечныя законы. І ў зграі не бывае роўных. І там заўсёды ёсць важак. І такім завадатарам у вашай зграі павінен быць чалавек.

Дарэчы, заняткі малюнкамі Віктару ў працы таксама дапамагаюць. Так часта растлумачыць хутчэй. І людзі таксама прыносяць малюнкі сваіх гадаванцаў. Так што калекцыя выяўленчага мастацтва ў школе так сама ёсць. І павялічваецца з кожным годам – ёсць тут ужо акрамя малюнкаў і лепка, і нават выпальванне.

Вось яшчэ некалькі выразаў Віктара пра сабак:
– “Сабака – люстэрка свайго гаспадара.”
– “У сабак ёсць статут і мова жэстаў.”
– Прымаўка дзядулі: “Хто корміць. Той і галоўны.”
– “Калі важак есць, да яго нельга падыходзіць.”
– “У зграі не бывае роўных.”
– “Сабаку прасцей нешта рабіць чым нешта не рабіць.”
– ” У сабак усё на заахвочванні. Ну так, як і ў людзей.”

Каб наведаць школу ці параіцца з Віктарам пра асаблівасці выхавання, ці нават атрымаць парады па выбару лепшай для сябе пароды сабак, падпішыцеся на старонку ў інстаграм. Але асцярожна! Мажліва нечакана улюбіцца ў сабак!

І традыцыйны невялічкі бліц:

1. Кава ці гарбата?
Кава.
2. Кот ці сабака?
Сабака, але маю любімага кота па мянушцы Дымок
3. Экстраверт ці інтраверт?
Безумоўны экстраверт
4. Дом ці кватэра?
Дом
5. Адпачынак на моры ці ў гарах?
Актыўны не ў гарах
6. Сава ці жаўрук?
Жаўрук
7. Кніга ці кіно?
Кіно
8. Любімае месца ў Берасці?
Шмат розных
9. Жыццёвае крэда?
Сабака ніколі не стане чалавекам, але я ведаю шмат сабак, лепшых за некаторых людзей