Categories: Музыка

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры чалавек. Акрамя таго, ён той, хто шмат уклаў у развіццё вулічнай музыкі Берасця.

Прыкладна 7 гадоў таму Савелій са сваімі сябрамі ўпершыню выйшаў граць на вуліцу. І ён быў вельмі здзіўлены тым дзьвум рублям, што ён зарабіў за той вечар.

“У той момант я сапраўды мала што ўмеў, таму быў рады нават такой дробязі”.

З тых часоў навыкі, вопыт і веды музыкі значна выраслі. Ім рухалі спартыўны інтарэс, жаданне атрымаць задавальненне ад свайго захаплення і пашырыць музычны кругагляд навакольных.

Пачынаў Савелій са школы з музычным ухілам, у якую пайсці яму параіла маці, бо яна вельмі хацела, каб яе сын стаў музыкам. Спачатку Савелій вывучаў акардэон, а пасля траўмы яго перавялі на бас-гітару. Ён прызнаецца, што ў той час урокі музыкі не прыносілі яму ніякага задавальнення:

«Мне шмат настаўнікаў казалі, што ў мяне «талент» і яго трэба развіваць. Аднак, я як ігнараваў гэтыя заняткі, так і працягваў ігнараваць, аб чым шкадую да гэтага часу».

Толькі пасля школы Савелію музыка стала сапраўды цікавая, і ён пачаў займацца ёй усур’ёз.

Савелій са сваімі сябрамі заснаваў гурт «Distortion»: Герман Крылоўскі – бас, Нікіта Гінь – барабанная ўстаноўка, а сам Савелій спявае і грае на гітары. Гэтым складам яны выступаюць і на Савецкай. Выконваюць яны не толькі чужыя песні, але і свае аўтарскія.

«Таму як я вырашыў выходзіць на вуліцу з гуртом – мы вырашылі разам выбіраць спіс песень, якія граем. Некаторыя з іх: Radiohead – Creep, Валянцін Стрыкала – Фанк, Кавер Паліны Гагарынай – Зязюля, The subways – Rock & Roll Queen».

Больш за ўсё задавальнення Савелій атрымлівае ад выканання Radiohead – Creep і Blur – Song 2.

«Падчас выканання Radiohead – Creep часам праступала сляза. Я дастаткова эмацыйны чалавек, таму ўмею ўжыцца ў ролю і адчуць тое, што хацеў данесці аўтар. А Blur – Song 2 – гэта проста “рубілава” каб атрымаць кайф ад таго, што граеш і перадаць яго слухачам».

Каб не выгараць, Савелій са сваім гуртом грае тое, што падабаецца ім самім. Часам гэта не вельмі добра ўплывае на даход, але яны гатовы ім ахвяраваць, бо ў першую чаргу хлопцы гэта робяць для сябе і сваіх аднадумцаў.

Савелій зрабіў свой ўнёсак і ў арганізацыю вулічнай музыкі Берасця. Калі музыка толькі пачынаў, берасцейская стрыт-музыка не была моцна развіта. Але з цягам часу ўсё больш людзей пачало ёй цікавіцца. Гэта прывяло да канфліктаў, бо месцы на вуліцы Савецкай пачалі заканчвацца. Многія спрачаліся і высвятлялі, хто прыйшоў раней, і атмасфера станавілася напружанай. Таму Савелію і яго знаёмым прыйшла ідэя стварыць “Супольнасць вулічных музыкаў”:

«Мы вырашылі арганізаваць суполку, дзе людзі маглі б падтрымліваць сувязь адзін з адным. Так з’явіўся чат у тэлеграм пад назвай “Супольнасць Вулічных Музыкаў”. У яго мог уступіць любы, хто хоць раз граў на вуліцы. Цяпер супольнасць налічвае 114 чалавек».

Але спрэчкі гэта вырашыла ненадоўга, бо многія не заўважалі паведамлення ці спецыяльна займалі месцы раней. Тады Савелій разам са знаёмымі распрацаваў тэлеграм-бота, які дазваляў браніраваць лакацыі, а таксама глядзець, хто і калі грае. Але наплыў ахвотных быў вельмі вялікі, і здараліся памылкі. Цяпер браніраваннем праз google-табліцу займаецца асобны чалавек, бо збор грошай на напісанне новага бота не ўсе падтрымалі.

Да гэтага дадалася і забарона на гульню на вуліцах, якая ставіла пад пагрозу існаванне вулічнай музыкі. З дапамогай петыцыі ўдалося дабіцца паслаблення, і большая частка супольнасці змагла атрымаць дазвол на вулічныя спевы. На гэты момант выдадзеныя дазволы ўжо перасталі дзейнічаць, а атрымаць новыя цяжка.

Савелій і ўся супольнасць спадзяюцца, што яны змогуць вырашыць усе праблемы і музыка на Савецкай будзе квітнець.

Вы таксама можаце падтрымаць Савелія і яго каманду. Запрашаем Вас паслухаць маладых музыкаў нашага горада!

Кім калі не музыкам, ты б стаў?

– У мяне ёсць пастаянная праца. Я працую праграмістам анлайн і гэта дастаткова цікавая і прываблівая для мяне прафесія. Я займаюся гэтым адначасова з музыкай пачынаючы з 6 год. Так што гэта дакладна два мае самыя любімыя роды заняткаў.


natallia

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

19 гадзін ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago