Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта только звонку здаецца, што навука напісання працоўнай біяграфіі – простая. На самой справе і тут ёсць пэўныя тонкасці. Аб гэтым на цыкле сваіх лекцый распавядала HR-спецыялістка родам з Санкт-Пецярбургу – Вераніка Дрэсвіна.

Яшчэ на стадыі дамовы аб сазвоне стала зразумела – гэтая дзяўчына ведае аб тайм-менеджменце ўсё. Суразмоўца адразу прапанавала шэсць варыянтаў часу, калі яна можа пагаварыць. А потым патлумачыла:

– Бывае, мне тэлефануюць і прапаноўваюць пагутарыць вось зараз жа. Але ж я так не магу. У мяне удалённы фармат працы, і не заўсёды добры інтэрнэт. Я магу ляцець у самалёце. Патрэбны пэўны настрой. Таму заўсёды прапаноўваю варыянты. Гэта вельмі дапамагае па жыцці.

Вераніка пачала працаваць HR-спецыялістам у IT-кампаніі падчас эпідэміі COVID-19, таму адразу пайшла на ўдалённую працу. Сёння яна можа весці сваю працу з любой кропкі свету: у родным Санкт-Пецярбургу, Берасці, Стамбуле ці Тбілісі. Як гэта магчыма? Даволі проста. Адсутнасць межаў значна пашырыла рынак працы, упэўнена дзяўчына, сёння яна можа падбіраць працаўніка, які жыве ў любой кропцы свету. Напрыклад, калі патрэбны спецыяліст з валоданнем рускай мовы, то не мае значэння, дзе ён знаходіцца тэрытарыяльна. У першую чаргу цікавяць яго скілы. Безумоўна, ёсць і мінусы: не заўсёды пры такой форме найма можна зразумець, што за чалавек, які ў яго характар. Нават відэасазвон не дазваляе скласці поўную карціну пра чалавека. Але пакуль плюсы ўдалёнкі пераважваюць мінусы.

У Берасці Вераніка апынулася даволі нечакана. Яна паехала на зімоўку ў Стамбул, дзе пазнаёмілася з хлопцам з Берасця. Вясной яны абодва прыехалі ў ягоны горад. Пасля халоднага Санкт-Пецярбругу наш падаўся вельмі ўтульным, кампактным і цёплым.

– Тут у мяне з’явіліся добрыя знаёмствы. Ніколі раней я не жыла ў такім невялікім горадзе.

Ідэя правесці цыкл лекцый, якія могуць дапамагчы людзям эфектыўней шукаць працу ўзнікла выпадкова. Вераніка захацела падзяліцца сваім досведам з людьмі. І тут усё склалася найлепшым чынам – знайшліся людзі, якія прапанавалі дапамагчы. Так і закруцілася…

Першапачаткова мэтай адной з сустрэч было дапамагчы студэнтам, людзям з малым працоўным стажам падрыхтаваць добрае рэзюмэ, якое зможа “зачапіць” патэнцыйнага працадаўцу. Разам з рэзюмэ разглядаліся нюансы працы над суправаджальным лістом і партфоліа.

– Чамусьці ў многіх складаецца такое меркаванне, што кар’ера – гэта нешта стыхійнае. Але ж гэта зусім не так. Спачатку мы вызначаем кар’ерную мэту і выбудоўваем план па яе дасягненню. А потым, грунтуючыся на плане, будуем самапрэзентацыю.

На сустрэчы слухачы даведаліся аб асноўных прынцыпах структуры рэзюме: пра тое, што ў ім павінна быць абавязкова, а чаго пісаць не варта. Напрыклад, зусім не варта пазначаць там усе свае летнія стажыроўкі з 14 гадоў, калі ты працаваў афіцыянтам ці прадаўцом газет, а рэзюмэ адсылаеш у IT-кампанію на тэставальніка. Рэзюмэ – гэта даволі сухі тэкст без асаблівых эмоцый. Яго мэта – паказаць свае прафесійныя кампетэнцыі. Яшчэ адна памылка ў пошуку працы, калі чалавек “з нагі” намагаецца заявіць пра сябе, нічым не падмацоўваючы свае словы.

Іншая размова, калі мы рыхтуем суправаджальны ліст. Тут варта паказаць эмацыйнасць, здольнасць да эмпатыі, даказаць прадстаўніку кампаніі, чаму трэба браць на працу менавіта вас.

Таксама, распавядае Вераніка, у многіх склалася меркаванне, што партфоліа тычыцца прадстаўнікоў больш творчых прафесій: мастакоў, фатографаў. Але ж гэта таксама не зусім слушна. Сёння скласці партфоліа могуць людзі зусім розных спецыяльнасцяў – айцішнікі, псіхолагі і гэтак далей.

Калі першая лекцыя больш тычылася пошуку працы, для многіх першага месца, то другую Вераніка прысвяціла прафесійнаму выгаранню. Што рабіць, калі ты шмат часу займаўся любімай справай, і тут адчуў, што ўсё – гэта фініш, твая дзейнасць страціла эмацыйную афарбоўку? Шукаць новую сферу не заўсёды варыянт. Трэба эмацыйная разгрузка, каб з новымі сіламі працягнуць працаваць далей.

– Сёння афлайн варыянт праекту завершаны, – распавядае Вераніка. – У нас засталіся цёплыя зносіны з усімі ўдзельнікамі, мы дадалі адзін аднаго ў LinkedIn, некаторыя пішуць, просяць парады. Гэта азначае, што сустрэчы не былі пустымі, а ідэя працягвае свае жыццё. Думаю, праект можна трансфармаваць у нейкі анлайн фармат і працягнуць работу з людзьмі, якія хочуць пабудаваць кар’еру, што прынесла б ім задавальненне.

Знайсці працу, што прынясе маральнае і матэрыяльнае задавальненне – не проста мэта. Гэта прынцып, на якім складаецца шчаслівае жыццё. Урэшце на працы мы праводзім траціну сутак. І не варта марнаваць іх на справу, якую не любіш. Згодныя?

Ulyana

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago