Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі заўважны след у гісторыі, але так і засталіся Terra inkognita для большасці. Культуролаг Наста Кушнярук хоча парушыць гэтую несправядлівасць, таму паставіла сваёй мэтай праводзіць асветніцкую дзейнасць пра выбітных дзеячаў Беларусі.

Ідэя ляжала на паверхі, – расказвае Наста. – Я вучылася ва Універсітэце культуры на культуролага і працавала навуковым работнікам у краязнаўчым музеі. Аднойчы знаёмая спытала мяне: “Хто такі Напалеон Орда?”. Сапраўды, яго імя носіць вуліца Берасця, мы ведаем, што гэта чалавек, праз малюнкі каторага мы ведаем, як выглядалі шэраг сядзіб на нашай зямлі. Частка з іх была страчана, частка зараз знаходзіцца ў непрыглядным выглядзе, і гэтыя малюнкі дазваляюць нам уявіць, як усё было на самой справе. Але ж асоба Орды глыбейшая і танчэйшая за гравёра сядзіб багатых асоб, і я вырашыла рассказать пра яго людзям.

Як Анастасія стала культуролагам, абрала такую непапулярную спецыяльнасць, дзяўчына адказвае з ахвотай. Яна паступала ва ўзросце 20 год, адвучыўшыся ў каледжы на лагіста, таму ведала, куды ішла. Для яе аднакласнікаў папулярнымі былі спецыяльнасці эканаміста ці лагіста, але ж Насце, атрымаўшы “нармальную” прафесію, хацелася творчаці. Танцы, мастацкая школа былі ў яе дзяцінстве, але ведаў бракавала для паступлення ў ВНУ. На культуролага спецыфічных навыкаў не патрабавалася, таму і абрала гэтую прафесію. Аб сваім выбары дзяўчына ні разу не пашкадавала – зараз працуе памочнікам кіраўніка мастацкага тэатра. Падрыхтоўка да фестывалю “Белая Вежа”, агляд спектакляў – тут Анастасія адчувае сябе ў сваёй талерцы.

Размовы пра мастакоў – з той жа оперы. Гэта тое, што сапраўды цікавіць. А навошта займацца нецікавымі справамі?

Пасля той размовы са знаёмай Анастасія вырашыла зрабіць лекцыю пра Орду, а калі гэта зацікавіць людзей, падрыхтаваць цыкл сустрэч пра мастакоў Беларусі. Сапраўды, ён быў даволі яскравым чалавекам свайго часу, сапраўдным патрыётам. Ён да апошняга намагаўся нешта зрабіць для сваёй Айчыны, нават у эміграцыі. Каб дзеці эмігрантаў не забыліся на родную – на той час польскую – мову, ён падрыхтаваў падручнік польскай мовы для французаў.

Ён стварыў больш за 200 малюнкаў, па якіх сёння мы можам разумець, як выглядалі ўнікальныя сядзібы Беларусі. Аркуш паперы на планшэце, аловак, потым дадаваў акварэль, гуаш, сепію…

Будучы ў эміграцыі, ён таемна прыязжаў у Беларусь, рабіў тут малюнкавыя наброскі, каб потым з іх зрабіць больш падрабязныя гравюры. Орда знакаміты не толькі свамі малюнкамі – ён быў выдатным піяністам, асветнікам, сябрам Вердзі і Шапэна. Пры першай магчымасці пасля амністыі вярнуўся на Радзіму, каб працягнуць тут сеяць вечнае і прыгожае… Дарэчы, памёр Орда ў Варшаве, але пахаваны па яго загадзе ў Янаве (сёння Іванава).

Пасля сустрэч, прысвечаных Ордзе, Анастасія вельмі хоча працягнуць сваю асветніцкую дзейнасць і распавесці пра вядомых і не вельмі мастакоў Беларусі і Берасця ў прыватнасці. Тым больш, што многія працы можна знайсці ў музейных фондах горада – у нас ёсць нават мастацкі музей, пра які нават не ўсе берасцейцы ведаюць.

Напрыклад, ёсць ідэя расказаць пра Язэпа Драздовіча з Віцебшчыны, які працаваў у стылі сюррэалізма. Для яго суайчыннікаў мець у калекцыі работы Драздовіча было сапраўдным “мастхэв”. Ён пісаў пейзажы, ёсць ў яго партфоліа цыкл работ пра космас.

Мэта Анастасіі пабудаваць матэрыял для сустрэчы так, каб ён не быў сухім і акадэмічным. Таму падчас падрыхтоўкі да сустрэчы, яна пільна перабірала інфармацыю з біяграфіі, адабрала карціны, і ўся сустрэча праходзіла ў фармаце дыялога.

– Першы раз было вельмі страшна, не ведала, як павядзе сябе аўдыторыя, ці будзе мне камфортна выступаць перад вялікім колам людзей. Але я атрымала добры водгук, і сёння ёсць планы раздяліць курс на веснавую і вясеннюю серыі.

Сапраўды, мы ведаем больш-меньш знакамітыя імёны мастакоў беларускага паходжання, але можам не ведаць тых, чые імёны грымелі на ўсю Еўропу. Час пашырыць межы сваёй эрудыцыі.

Ulyana

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

5 дней ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

6 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

6 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago