Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі музыкі, што напаўняюць паветра, вымушаюць гэтае мора спыняцца. Так, музычная пляцоўка на Савецкай з’явілася больш за 10 гадоў таму, і адразу стала ўлюбёным месцам музыкаў. Большасць слухачоў ня ведае нават іх імёнаў.

Студэнтка Наталія Цепун вырашыла змяніць гэтае непаразуменне. У серыі публікацый Наталія распавядае пра шлях вулічных музыкаў, пра іх боль і ўзаемаадносіны, пераадольванне сябе. Нават тыя, хто граў на пляцоўках, разумеюць, на вуліцы ўсё складаней і… інтымней. Тут слухач можа дакрануцца да цябе, стаяць на адлегласці выцягнутай рукі. Гэта накладае пэўную адказнасць.

Я з сям’і філолагаў. На гэтым можна было бы скончыць аповед. Мая бабуля – настаўніца рускай мовы, мама – кнігазнаўца, цёця працуе ва ўніверсітэце. Таму я звязаная з літаратурай з дзяцінства. Не дзіўна, што паступіла на філфак Берасцейскага ўніверсітэта. А нядаўна вырашыла паспрабаваць сябе ў напісанні тэкстаў, – распавядае Наталія.

Досвед спадабаўся. Высветлілася, што артыкулы – гэта не сачыненні, дзе ўсё трэба выдумляць. Тут ты пішаш выключна па фактах. Але – цікава. Бывалі складанасці з пошукам герояў, не ўсе адказвалі на паведамленні, некаторыя спачатку пагаджаліся, а потым ішлі ў ігнор. Але Наталія не здавалася і пісала, пісала, пісала…

Даследчыкі падкрэсліваюць: вулічная музыка вяртае гораду яго камунікатыўныя якасці, страчаныя падчас сацыяльнай раз’яднанасці. Сапраўды, мы ўсё больш ходзім па сваіх справах, “утыкаючы” у тэлефон, не заўважаючы адзін аднаго. Але варта пачуць гукі музычнага інструмента, і нехта прыпыняецца, а потым у тварах іншых знаходзіць сваіх знаёмых. Музыка паводле тых жа даследванняў – адзін з нямногіх шумоў, што не перашкаджае чалавеку, а наадварот – прываблівае.

З вуліцы пачыналася творчасць Земфіры, Івана Аляксеева (лідара гурта Noize Mc), Маргенштэрна і… Эдыт Піяф. У гонар французскай спявачкі нават пастаўлены помнік на плошчы, што носіць яе імя. Хто ведае, якая слава чакае нашых маладых музыкаў, якія штовечар выходзяць на пляцоўкі горада…

Іх, пляцовак, няшмат. “Намоленае” месца каля Дзідас Персія, якое з’явілася задоўга да “афіцыйнай” пляцоўкі, непасрэдна подыум каля кінатэатру “Беларусь” – самыя папулярныя. Але апошнім часам моладзь з гітарамі збіраецца на Набярэжнай, на скрыжаванні з Савецкай. Хто ведае – можа і тут з’явіцца ўлюбёнае месца для вулічных выканаўцаў? А ці даводзілася вам чуць дзядулю з баянам, што грае рэтра? Гэта ж сапраўднае захапленне!

Колькасць і саміх музыкаў не меншая. Ім прышлося самаарганізавацца, каб узгадняць, хто ў які дзень будзе збірацца на пляцоўцы.

Мне спадабалася даследаваць гэтую тэму, хоць яна і была даволі новай для мяне, расказвае Наталія. – Свае інтэрв’ю я пачынала з агульных пытанняў, а потым дадавала 5-10 пытанняў ад сябе. Раней мне падавалася, што на вуліцы граюць у асноўным папулярную музыку. Але ж падчас інтэрв’ю зразумела, што сярод вулічных артыстаў даволі шмат унікальных асобаў.

Напрыклад, Аляксей грае на мангольскіх і тувінскіх інструментах. А Савелій з гуртам грае свае песні і спрабуе аб’яднаць усіх вулічных артыстаў. З яго ініцыятывы музыкі пачалі дамаўляцца граць па чарзе і неяк падзяляць прастору. Безумоўна, сярод творчых людзей канфлікты непазбежныя, але вельмі каштоўна, калі ёсць тыя, што могуць кіраваць гэтым творчым патокам.

Новыя артыкулы пра музыкаў з’яўляюцца на сайце Дзецікава штотыдзень. Ужо можна прачытаць пра Вадзіма, Савелія і Наталлю. Чакайце артыкулы пра новых вулічных герояў! Яны робяць наш дзень святлейшым і больш напоўненным. Згодны?

 

Ulyana

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

5 дней ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

6 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

6 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago