Канешне, гэта была невялічкая правакацыя – слова “сэкс” у назве лекцыі. Але ўсё шчыра: было і пра сэкс, і пра мастацтва. Сталічны інтэлектуальны клуб “Premiera” прыехаў у Берасце з першымі сваімі лекцыямі пра мастацтва. У Мінску культурныя дзеячы ўжо некалькі месяцаў ладзяць падобныя мерапрыемствы. Адно з іх – “Небяспечныя сувязі: гісторыя самых громкіх сэкс-скандалаў жывапісу” прайшла ў нядзелю, 17 лістапада, у гаэтэлі “Hampton”. Праз тыдзень, 23 лістапада, на гэтым самым месцы аматараў чакае новая лекцыя на сумежную тэматыку: “Гісторыі кахання бунтароў ад мастацтва”.
Лектар – малады жывапісец Мацвей Ляйчонак з азартам і гумарам распавядае пра табуіраваныя тэмы ў мастацтве з вядомымі і не вельмі прыкладамі. Па ходзе аповеду высвятляецца, што з цягам гісторыі сексу не было толькі ў СССР (але і гэта можна паставіць пад сумненне). А так ён заўсёды прысутнічаў у жыцці людзей і, канешне, увасабляўся ў творчасці.
– Сёння ў галерэях свету вісіць толькі каля 3 % мастацкіх твораў, усё астаняе схавана ў запасніках. І ў большай ступені схавана так называемае ганебнае мастацтва, – сцвярджае лектар.
Толькі па гэтым лічбам можна ўявіць, як табуіраваная тэма вабіла мастакоў даўніны. Возьмем, напрыклад, Зеўса. Кажучы сучаснай мовай, у галоўнага бога Алімпа была псіхатраўма: да сваіх каханак ён з’яўляўся ў выглядзе жывелы ці птушкі. І так азначаўся на жывапісных палотнах. Так, на шматлікіх варяцыях міфалагічнага сюжэта “Леда і лебедзь“ Зеўс паўстае ў вобразе птушкі.
Але ж мастакі эпохі Адраджэння сціпла палююць ў старонцы ў параўнанні з японскімі майстрамі. У японскіх сюнгах тэма сэкса раскрывалася ўсебакова і без сарамлівасці вывешвалася на сценах. Усе персанажы былі апранутыя ў традыцыйную вопратку, але ж вопратка паказвала статус чалавека, яго сацыяльнае паходжанне, і гэта не перашкаджала дадаваць работам майстроў пікантнасці. Сюнгі паказваюць, што сюжэты сучаснай эротыкі зусім не арыгінальныя – ты я ж падглядванні і да таго падобнае існавалі ад самых даўніх часоў.
– Роля мужчыны і жанчыны ў мастацтве доўгі час была розная, – распаваядае Мацвей Ляйчонак. – Мужчына звычайна ў руху, дынаміцы. Жаночая мадэль заўсёды пасіўная, умоўная. Таму “голы” не роўны “агалёны”. Голым заўсёды быў мужына і ён прама глядзіць з малюнка. А вось агалёная жанчына на палатне паводзіць сябе так, нібы не ведае пра тое, што за ёй назіраюць, яе вочы заўсёды апушчаны. Яна агалёная, а вы быццам выпадкова пра гэта даведаліся.
Напрыканцы лекцыі Мацвей перайшоў да персаналій і распавёў пра мастакоў ХІХ–ХХІ стагоддзяў, для каго тэма сэкса была альбо выклікам грамадству, альбо асобны твор іх быў ацэнены як выклік і паўплываў на ўсё жыццё.
Люсьен Фрэйд, унук таго самага караля псіхааналізу, любіў эпатаваць гледача праз свае работы. Адная работа “Спячая сацыяльная работніца” чаго каштуе: голае цела больш адштурхвае, чым вабіць, але ў свой час гэта была самая дарагая работа пры жыцці майстра, проданая на аўкцыёне “Крысці”, а набыў яе знакаміты Раман Абрамовіч. Яшчэ адным улюбленым персанажам Фрэйда стаў мастак і дызайнер Лі Баўэры. Чалавек з лішняй вагай, на фотаздымках заўседы ў грыме, і толькі на палотнах Фрэйда ён безабаронна агалёны. У гэтых творах так многа голага, але так мала сэкса… Можа, гэта такой варыянт чалавечай трагедыі…
Даволі цікавая гісторыя здарылася з работай Джона Саржэнта “Мадам Х”. У 1884 годзе вакол гэтай карціны разгарэўся вялікі скандал. Свецкая дама мадам Вірджыні Гатро, калі пагаджалася стаць мадэлью, не разлічвала, што яе так лёгка пазнаюць. Саржэнт жа дадаў партрэту шэраг дэталей кшталту спушчанай папружкі. Па тым меркам гэта было вельмі фрывольны жэст. Таму папружку “перапісалі”, імя зацерлі, але мастак быў вымушаны эміграваць, а мадэль часова пакінуць Парыж. Для Джона, аднак, гэтая гісторыя стала трамплінам: у ЗША ён праславіўся ў якасці таленавітага партрэтыста.
Канешне, абмінуць на такой лекцыі Сальвадора Далі і Галу было немагчыма. Але пра іх гісторыю падрабязней буде расказана ў бліжэйшую суботу. Таму прапануем планаваць выхадныя з улікам экспрэсіўнага і вельмі цікавага мерапрыемства. Сачыце за анонсамі.