Здарэнні

Сайт “Дзедзіча” атакавалі прышэльцы з Космасу?

Паважаныя чытачы сайта “Дзедзіч”! Мы просім прабачэння за перабоі з доступам на наш электронны рэсурс, якія адбыліся на мінулым тыдні.

Перабоі звычайна здараюцца з гарачай вадой, электрычнасцю і грашыма. Аднак інфармацыйны сайт “Дзедзіч” за ўвесь час свайго існавання такіх непрыемнасцяў не ведаў. Ліха трапілася на мінулым тыдні.

Берасцейскія аўтары і чытачы не маглі нават проста адчыніць старонку сайта ў сеціве. Альбо сайт працаваў толькі ў асобных раёнах горада.

Прычына непаладак дакладна не вызначаная. Па адной з версіяў, сайт трапіў пад кантрольную зачыстку – фільтрацыю, што праводзілася ў Берасці ў гэты час. На карысць гэтай версіі сведчыць афіцыйная заява хостынг-правайдэра (знайходзіцца на тэрыторыі Польшчы), які размяшчае на сваіх пляцоўках сайт Дзедзіча:  увесь мінулы тыдзень сайт працаваў у звычайным рэжыме.

Таксама пра тое, што праблемы з доступам да сайта маюцца толькі на тэрыторыі Беларусі сведчыць статыстыка наведванняў сайта:  рэзка зменшылася колькасць наведвальнікаў з Беларусі. Нашыя чытачы з-за мяжы цвердзяць, што нармальна карысталіся сайтам і здзіўляліся, чаму ён не аднаўляецца. А асабліва прасунутыя юзэры ў Берасці карысталіся т.зв. ананімайзерамі і нармальна наведвалі наш сайт.

Другая версія, не менш імаверная – сайтам вырашылі заняцца невядомыя нашай планеце госці з Космасу. І нават мелі намер стаць адмінамі, аднак нічога ў іх не атрымалася, таму “Дзедзіч” працягвае працу ў звычайным рэжыме. 🙂

Ва ўсялякім выпадку, “Дзедзіч” будзе сачыць за сітуацыяй з доступам і інфармаваць нашых чытачоў. Напрыканцы застаецца толькі папросіць прабачэння ў сваіх шаноўных чытачоў за часовыя непрыемнасці.

Кампенсуе іх толькі свежая цікавая інфармацыя ды новая праграма “Дзедзіча”: чытачоў чакае вялікая колькасць конкурсаў з неблагімі прызамі, пра якія чытайце бліжэйшымі днямі.

Удзельнічайце і перамагайце!

UFO

UFO

Пакінуць адказ