Менавіта пад такой назвай пройдзе міжнародны студэнцкі семінар.
Беларуская праваабарончая школа абвяшчае конкурс на ўдзел у Першым Міжнародным адукацыйным Курсепа абароне правоў чалавека.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі зь Беларусі ва ўзросьце ад 18 да 27 гадоў, зацікаўленыя ў паглыбленьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія зьяўляюцца выпускнікамі Летніх школаў па правах чалавека для моладзі й адукатараў, а таксама іншых адукацыйных мерапрыемстваў, праведзеных у межах праграмы “Беларуская праваабарончая школа”.
Курс будзе складацца з двух сямідзённых трэнінгаў і дыстанцыйнага курсу. Ад Беларусі група будзе сфармаваная з васьмі ўдзельнікаў на конкурснай аснове.
Першая сэсія адбудзецца з 11 па 17 верасьня 2011 году на беразе Чорнага мора ў Бахчысарайскім раёне АР Крым (Украіна). Другая сэсія адбудзецца ў сьнежні 2011 году ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні, Літва.
Працоўная мова – расейская. Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на харчаваньне, пражываньне, візы ды праезд.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 верасьня 2011 году.
Падрабязная інфармацыя пра курс і ўмовы ўдзелу – на сайце: http://spring96.org/be/news/45295
Паводле: adukatar.net