Культура

Андрэй Хадановіч прэзентуе аўдыёкнігу ў Берасці

У Чэслава Мілаша выйшла беларуская аўдыёкніга. І ў мяне таксама, бо я перакладаў і начытваў.Гэты дыск – частка міжнароднага праекту: 10 мілашаўскіх аўдыёкніг больш-менш адначасова выходзяць у 10-ці краінах.

Чытаюць або знакамітыя акторы (у Англіі – Стывэн Фрай, у Францыі – Жэрар Дэпардзьё, у Расіі – Сяргей Юрскі), або літаратары, якія перакладалі Мілаша (ва Ўкраіне – Сяргій Жадан і Тарас Прахаська, ну і гэтак далей. 🙂
На дыск увайшлі 25 мілашаўскі вершаў, ад досыць раньніх, яшчэ ваеннага часу, да зусім перадсьмяротных.

Вынікі можна будзе пачуць ужывую ў Гомелі, Берасьці й Менску. Наколькі я чуў ад арганізатараў, гамельчукам і берасьцейцам дыск можа дастацца абсалютна бясплатна. Менчукі атрымаюць у прэзэнт, калі набудуць нейкія папяровыя кнігі Мілаша.

 

milash

milash

7 верасьня – БЕРАСЬЦЕ
Тэатр лялек, Партызанскі прасп., 15
Таксама бяруць удзел Кшыштаф Чыжэўскі, Малгажата Ноцунь і Ян Анджэй Дамброўскі (Польшча).
Пачатак а 17.00.

khadanovich.livejournal.com

Пакінуць адказ