Адукацыя

Назіранне за выбарамі

Арганізацыямі “Belarus Watch” (ByWatch), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні (ДПЧВ) ажыццяўляецца праект “Назіранне за выбарамі: Тэорыя і Практыка”.

Каб удзельнічаць у праекце патрэбна запоўніць заяўку.

Апошні тэрмін адпраўкі анкеты – 14 верасня 2011 г.

Удзельнікі ранейшых этапаў праекту «Назіранне за выбарамі: Тэорыя і Практыка» запрашаюцца да падачы аплікацый на пазіцыю назіральнікаў падчас выбараў у адной з краін Еўрапейскага Саюзу. Місія адбудзецца 25–29 кастрычніка. Адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

На жаль, Вы не зможаце стаць удзельнікам гэтай місіі, калі бралі ўдзел у 2-х апошніх місіях запар.

Каб узяць удзел, калі ласка, запоўніце заяву. Апошні тэрмін адпраўкі анкеты — 23:59 14 верасня 2011 г.

Калі ў вас узнікнуць пытанні наконт праекта ці праблемы з запаўненнем заявы, лістуйце [email protected]

Выбары

Выбары

Пакінуць адказ