“Хай ведаюць усе!” пад такой назвай пройдзе ў Берасці 25 верасня 2011 года экалагічная акцыя. Яе мэта прыцягнуць увагу да праблемы вялікай колькасці адходаў у свеце.
Вялікую частку гэтых адыходаў складае пластык, які мог бы ісці на другасную перапрацоўку. Таму патрэбна выкідваць пластыкавыя бутэлькі ў бакі для паасобнага збору смецця, замяняць поліэтыленавыя пакеты на ільняныя сумкі.
Каб пра гэта нагадаць жыхарам Берасця, ўдзельнікі акцыі вылучацца з натоўпу. Для гэтага яны прыўнесуць ў свой гарнітур элементы пластыкавых бутэлек. Вось такім яркім натоўпам яны пройдуць па вул. Савецкай раздаючы інфармацыйныя улёткі. Пачнецца акцыя а 17:00 гадзіне.
Першыя дваццаць чалавек, якія дашлюць фота свайго гарнітура на акцыю ў альбом мерапрыемства, атрымаюць ільняную сумку ў падарунак.
Арганізатарам акцыі з’яўляецца экалагічная ініцыятыва Зялёны БУМ.