Ужо 21 верасня, серада. Менавіта сёння арганізатары суполкі Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі прапануюць аднавіць маўклівыя акцыі пратэсту.
Пра гэта жыхары Берасця сёння даведаліся нават без доступа ў інтэрнэт. Інфармацыйныя налепкі з’явіліся на сценах дамоў, прыпынках грамадскага транспарту, платах і іншых мясцінах галоўных вуліц горада над Бугам.
Студэнтам аднаго з ВНУ горада пра акцыю пратэсту нагадалі ў дэканатах, дзе параілі ім зрабіць усвядомлены выбар: чым заняцца сёння ў вечары. А выбар ёсць 🙂 .
Маўклівая акцыя ў Берасці сёння плануюцца пачацца а 19 гадзіне на праспекце Машэрава на ўчастку ад ЦУМа да бульвара Касманаўтаў. Працягнецца яна да 20.00