Маецца на ўвазе грамадскае аб’яднянне “Дабрыня”. Але без прастой чалавечай дабрыні дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны жывёл, таксама не абыйдзецца.
Акцыя пройдзе ў суботу 1 кастрычніка ў кінатэатры «1 Мая» (вул. Савецкая, 31) з 10.00 да 15.00. За гэты кароткі час можна паспець зрабіць шмат добрых спраў. Нават калі няма магчымасці даць прытулак тым, каму ён так патрэбен, можна дапамагчы іншым – нашыйнікі, ланцужкі, міскі, кармы; ці нават зрабіць дабрачыннае ахвяраванне.
Для тых жа, хто захоча мець пушыстага сябра ў сябе дома, трэба дадаць, што ўсе жывёлы абследаваны ветэрэнарам і маюць дакументы.
«Дабрыня» таксама выступіла ініцыятарам стварэння прытулку для беспрытульных жывёл. У яго падтрымку працягваецца збор подпісаў. З усімі дакументамі і рашэннямі можна будзе пазнаёміцца падчас акцыі на адмыслова ўсталяваным стэндзе. А пакуль што ўсе гадаванцы туляцца ў хатах валанцёраў.
Арганізатары спадзяюцца, што берасцейцы будуць больш актыўна цікавіцца лёсам беспрытульных жывёл.
Паводле “Берасцейскай газеты”
“абследаваны ветэранамі” – это пять!
укажите хоть, что Димы Босака статью перевели 😉
вялікі дзякуй за заўвагі