Прыйшоў час закрыць летні сезон па паркуру ў Берасці. І ў гэтым годзе арганізатары збіраюцца зачыніць яго з размахам.
9 кастрычніка ўсе берасцейцы і госці горада змогуць пераканацца, што паркур ў Берасці існуе. І не проста існуе! А ён яшчэ развіваецца!
У нядзелю, а 12.00 гадзіне, усе ўдзельнікі і людзі зацікаўленыя паркурам збяруцца на Савецкай каля кінатэатра Беларусь. Далей пойдуць па маршруце статыстыка-9-й школа- Берасцейская крэпасць.
Закрыццё будзе праводзіцца па такіх дысцыплінах як: акрастоіт, паркур, фрыран.
Абмеркаваць закрыццё летняга сезона па паркуру ў Берасці можна тут.