РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» запрашае прыняць удзел у семінары, які з’яўляецца часткай праграмы «Права на правы студэнтаў», распрацаванай з мэтай павышэння актыўнага ўдзелу студэнтаў у абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў.
Семінар «Правы Чалавека / Правы Студэнтаў» пройдзе 15-16 кастрычніка ў Менску.
Падчас семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з асновамі правоў чалавека, стратэгіі і тактыкі абароны грамадскіх інтарэсаў, вядзеннем грамадскіх кампаній і акцый салідарнасці, стварэннем і развіццём студэнцкіх ініцыятыў, новымі тактыкам абароны правоў студэнтаў і моладзі.
Экспертамі і трэнерамі семінара выступяць вядомыя праваабаронцы і эксперты ў сферы грамадзянскіх ініцыятыў, прадстаўнікі Моладзевага Праваабарончага Руху, Маскоўскай Хельсінкскай Групы і РПГА «БХК».
У семінары могуць прыняць удзел грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя правы чалавека або правы студэнтаў.
Вітаюцца заяўкі ад сфармаваных студэнцкіх або іншых грамадзянскіх і праваабарончых груп.
Выпускнікі семінара змогуць прыняць удзел у іншых элементах праграмы:
- Стажыроўкі на базе міжнародных праваабарончых арганізацый;
- Удзел у дзейнасці Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў, распрацоўцы і правядзенні кампаній па абароне правоў студэнтаў;
- Удзел у іншых семінарах і трэнінгах.
Для таго каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адправіць яе па адрасе [email protected] не пазней за 9 кастрычніка 2011 года.
Для ўдзельнікаў, якія прайшлі конкурсны адбор, навучанне ў семінарах Школы бясплатнае, таксама прадастаўляецца харчаванне.
Аплата праезду і пражывання для іншагародніх удзельнікаў ажыццяўляецца самастойна.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць тут: e-mail: [email protected]
Паводле: mbelarus.net
Фота: generation.by