Культура

«На хвалі дабрыні»!

Дабрачынны канцэрт, прысвечаны 17-годдзю ГДА “Беларускі дзіцячы хоспіс”, адбудзецца 21 кастрычніка  19:30 у Берасці ў АГКЦ (за помнікам Леніну).

У канцэрце возьмуць удзел наступныя гурты:

  1. PRANA (Берасце)
  2. USHUAIA (Берасце)
  3.  Крыніца (Берасце)
  4. Менскае мора (Менск)
  5. MaxiMist (Барысаў)
  6. Sun Road-21» (Барысаў)
  7.  а так сама тэатральная майстэрня С. Сергіенка (Барысаў)  і каманда КВЗ «Шукаю хлопца» (Менск).

Арганізоўваючы публічныя мерапрыемствы “Беларускі дзіцячы хоспіс прыцягвае ўвагу грамадства да праблем сем’яў цяжкахворых дзяцей. З гэтай мэтай яны рыхтуюць акцыі ў рэгіёнах і расказваюць аб дзейнасці хоспіса ў сацыяльных сетках, на радыё, у друкаваных і інтэрнэт-выданнях.

Прыходзьце на канцэрт, дзе будзе у мора пазітыву, дзяліцеся сваёй радасцю і будзьце заўсёды на хвалі самых яркіх эмоцый!

Усе заробленыя грошы будуць пералічаныя ў падтрымку дзейнасці Беларускага дзіцячага хоспісу.

Пакінуць адказ