Моладзь

Паездка ў Польшчу

Зусім нядаўна група з Брэста ў складзе 36 чалавек вярнулася з адукацыйнай праграмы ў Польшчы арганізаванай Арр “Дзездіч” і фондам “Шчаслівае дзяцінства”. Акрамя ведаў быў прывезены добры настрой і мора станоўчых эмоцый!

Пачатак паездкі пачаўся з “цягніка часу”, калі сеўшы ў вагон у 9 раніцы мы прыбылі ў Тэрэспаль у 7 раніцы, розніца ў часе прынялі са смехам. Яшчэ некалькі гадзін шляху і нас сустракаюць нашы арганізатары ў прыгожым і маляўнічым мястэчку Мотыч, у 15 км ад Любліна.

Гэтыя 5 дзён здаліся як мінімум 10, столькі ўсяго цікавага і новага пазнавалі, бачылі і запаміналі, што гэта не ўкладвалася ў звычайнае мернае хатняе жыццё.

Кожны дзень у агульным зале ў нас праходзілі заняткі на якіх вучылі як правільна і цікава арганізоўваць мерапрыемствы. Але соль не толькі ў гэтым, сама праграма навучання пабудавана ў форме гульні-спаборніцтва. Нас падзялілі на 4 каманды і з кожнай працаваў свой трэнер. За кожнае арганізаванае намі мерапрыемства налічвалісь балы. Так што ў выніку сярод груп вылучыцца пераможца, які набраў большую колькасць балаў.
Фантазія працавала што трэба і ў нас кожны дзень было некалькі гульняў, дыскатэкі, спартовыя мерапрыемствы.

Але забаўлялі мы не толькі самі сябе. Па праграме арганізатары падрыхтавалі нам дзьве экскурсіі: у Люблін і Наленчув.

У Любліне мы сустрэліся з віцэ-мэрам горада, каля гадзіны гутарылі на тэму развіцця адукацыі ў Польшчы і пра жыццё ў Еўрасаюзе ў цэлым, потым проста гулялі па горадзе, старыя вулачкі і завулкі заўсёды вабілі людзей сваёй гісторый і зачараваннем. Надвор’е нам таксама спрыяла, так што сам Провід было рад нашай паездцы.
А Наленчув увогуле зацягнуў сваёй прыгажосцю. Гэта мястэчка-курорт, дзе шмат старажытных драўляных дамоў 19 стагоддзя, шмат залатых дрэў і яркага рудовага сонца …

Пакідаць гэта ўсё было крыху сумна, але на гэтым яшчэ не канец. Праграма працягваецца і ў Беларусі, группы гэтак жа будуць працаваць і забаўляць новымі цікавымі праграмамі брэсцкую моладзь.

0 Comments

Пакінуць адказ