Моладзь

Абдымашкі на Савецкай (відэа, фота)

На выходныя перад кінатэатрам “Беларусь” на галоўнай вуліцы горада Брэста – Савецкай, прайшоў флэш-моб “Free hugs (:”
Удзельнікаў першапачаткова было не шмат. Можа надвор’е вінавата было (не дайшлі, здзьмула ветрам у процілеглы бок:)) ці проста пасаромеліся, бо мэтай было падыходзіць да зусім незнаёмых людзей і абдымаць іх.

Удзельнікі намалявалі плакаты з вясёлымі надпісамі “абдыму бясплатна” і “абдыму за 0 рублёў” і выйшлі на паляванне. Людзі рэагавалі па-рознаму: хто-то спалохана ўцякаў, хто-то сам далучаўся і пачынаў актыўна абдымаць мінакоў.

Настрой хутка зашкаліла наверх, як у мінакоў, так і ў актывістаў. Некаторым дзяўчынкам так спадабалася абдымацца, што прыйшлося проста адрываць ад людзей:)

У цэлым сабралося чалавек 12 удзельнікаў і некалькі фатографаў, якія зрэдку, кароткімі набегамі нападалі на  разумеючых , што тут адбываецца людзей. Аказіяй падоўжылася паў-гадзіны і ўдзельнікі накіраваліся на автэпаці распіваць гарбату з пячэнькамі:)

Гл. відэа:

Гл. фота:



0 Comments

Пакінуць адказ