Культура

“10 год i … пахавальны карагод”

Пад такой назавй пройдзе апошні фестываль “Свабоднага тэатра”, галоўнай мэтай якога з’яўляецца падвядзенне вынікаў 10-гадовай працы.

Чаму апошні? Таму што “Свабодны тэатр” абвяшчае аб сваім закрыцці, на што паспрыяла некалькі чыннікаў:

– Па-першае, існуе Беларускі Свабодны тэатр, блытаніна й параўнанні з якім ужо досыць нам надакучылі.

Па-другое, самападман і наіўнасць лічыць сябе свабоднымі ў тым кантынуўме, дзе мы жывем.

Па-трэцяе, мы пачыналі 10 год таму і верылі, што можам змяніць свет. Трэба прызнаць, што свет мы не змянілі, і найверагодней гэта не атрымаецца і ў будучым. Высветлілася таксама, што мы самі не дацягваем да тых ідэалаў, якія абвяшчалі калісьці.

Па-чацвёртае, састарэў наш метад працы, састарэлі канцэпты, на якіх мы будавалі сваю творчасць, састарэла мова нашага выказвання, –паведамляе кіраўніцтва “Свабоднага тэатру”.

Фестываль будзе праходзіць на працягу ўсяго снежня. Пад час яго ў городзе над Бугам адбудзецца шэраг культурных мерапрыемстваў. А дакладней:

9.12 спектакль «ТАВАР-ГРОШЫ-ТАВАР»

17.12 спектакль «Працэс», паводле твораў Ф. Kафкi

24.12 пахавальная акцыя “Свабоднага тэатру” разам з гуртом «Рацыянальная дыета» + аfterparty: дыскач “Танцы на касцях”. Пачатак а 19.00 .

Акрамя того выставы і паказы вiдэа.

Кошт квiткоў- 10 000 рублёў на спектаклi, 15 000 рублёў- на апошнюю акцыю

Фестываль пройдзе ў Цэнтры культуры й адпачынку ў Паўднёвым (Жукава,1)

Пасля гэтага, сваю дзейнасць “Свабодны тэатр” працягне, але пад назваю тэатр “Крылы халопа”.

Больш інфармацыі можна даведацца тут.

Пакінуць адказ