Культура

У Берасці прайшоў канцэрт “Я Жывы!”

30-га лістапада ў АГКЦ адбыўся канцэрт, арганізатары якога змаглі паказаць людзям, што акрамя праблем у жыцці існуюць яшчэ і пазітыўныя моманты.

 

Арганізатар канцэрту “Я Жывы!” Ігар Пашэчка патлумачыў, чаму ў Берасці павінна мець месца музычная імпрэза такога кшталту:

– Такія канцэрты важныя зараз па той простай прычыне, што людзям жывецца цяжка, вельмі шмат шэрых дзен. А гэты канцэрт, як светлая пляма на заканчэнні восені, пачатку зімы. Мы хацелі, каб было проста добра, цёпла, душэўна.

У канцэрце, які быў прысвечаны  Сяргею Снарскаму, Ніку Вурджэсіку, прынялі ўдзел такія гурты як DramRockStudio, Байки Бай і Слайды.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: vk.com

Пакінуць адказ