Культура

Выправа па культурныя каштоўнасці

Актывіст Руху “За Свабоду”, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч запрашае наведаць архітэктурныя і гістарычныя помнікі Міншчыны.

Вандроўка ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”  22 лістапада.

Падчас аднадзённай паездкі плануецца наведаць:

1.Рубяжэвічы – касцёл Св. Юзафа пач. 20 ст.,  вадзяны млын кан. 19 ст., могілкі жыдоўскія
2.Сула – сядзібны комплекс Ленскіх сяр. 19 ст.
3.Куль – сядзібны комплекс, капліца Св. Юзафа сяр. 19 ст.
4.Хотава – касцёл Сэрца Езуса 30-х гг. 20 ст., гаспадарчы комплекс і парк сядзібы Ленскіх
5.Налібокі – Успенскі касцёл 30-х гг. 20 ст.
6.Дзераўное – Успенскі касцёл 1588 г.

7.Стоўбцы – царква Св. Ганны 1825 г., местачковая забудова кан. 19 – пач. 20 стст.

Пры жаданні далучыцца і за больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефонах (+375 29)111 73 32 і (+375 17) 262 73 43.

milinkevich.org

Пакінуць адказ