Гумар

Топ-10 эпічных выразаў ад АГЛ

Сення кіраўнік Беларусі правеў прэс-канферэнцыю прысвечаную вынікам года і далейшым перспектыва развіцця краіны, дзе чарговы раз парадаваў прыхільнікаў сваіх казак і эпічных выразаў.

1. Вам што, патрэбен іншы прэзідэнт, які пастаянна будзе распавядаць як усё ў нас дрэнна і як усё будзе добра?

2. Каб ведаць як я сплю – са мной трэба пераспаць.

3. Ну, не ўсе будуць працаваць: напрыклад, муж будзе працаваць на станцыі, а жонка – на кімсьці іншым … .

4. Як толькі большасць прагаласуе супраць мяне, я адразу пайду!

5. Ламаць краіну, эканоміку і грамадства я сёння не мае намеру.

6. Прамы эфір звязвае мне рукі і ногі. Вы можаце мяне абразіць, а я вас не … .

7. У гэтыя крызісныя часы я не купляў клюшкі, не купляў канькі. У мяне быў запас нармальны … Я Вельмі абмяжоўваю сябе ў харчаваніі і спажываю толькі беларускае, таму што замежнае мне ў рот не лезе.

8. Гэтая не я. Гэтае вы, насельніцтва Беларусі, запатрабавалі ад мяне сацыяльна арыентаванай эканомікі. Вы мне рынкавымі метадамі працаваць не давалі … Я хачу, каб у нас была нармальная эканоміка. Каб не было жабракоў на вуліцах, і багатыя не ездзілі на “Мэрсэдэсах”.

9. Што датычыцца рэформаў … Мы зробім парламенцкія выбары справядлівымі. І я, як кіраўнік дзяржавы гарантырую. Я не буду ўмешвацца ў парламенцкія выбары. Я не думаю, што апазіцыянераў больш за 8-9 чалавек будзе ў парламенце … . Нават калі за руку іх прывядзем.

10. Самы лепшы падарунак малодшаму сыну на Новы год – гэта зброя.

Варта адзначыць, што журналістаў, якія знаходзіліся у гэты час у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі называлі, запрашаючы задаць пытанне менавіта так: 3-ці мікрафон, 4-ты ці мікрафон 2. Магчыма, некаторым гэта выратуе жыццё 🙂  …  .

Фота: Еўрарадыё

0 Comments

Пакінуць адказ