Моладзь

Дамагаецца выкладчык: што рабіць?

Дзяўчаты,  залік у “бруках” я ў вас не прыму, – так казаў адзін з выкладчыкаў факультэта журналістыкі БДУ. Усе смяяліся, але не да смеху было на заліку, калі лысы прафесар адпраўляў дзяўчат у джынсах на пераздачу.

Амаль кожны студэнт успомніць выпадак, калі выкладчык не ставіў залік ці экзамен прыгожай дзяўчыне. І здавалася б, вучыла яна, і выдатна адказала, а ён чапляецца да дробязяў і патрабуе пераздачы. Прычым толькі вечарам і толькі ў яго кватэры.

Як правільна сябе паводзіць і пры гэтым здаць экзамен выкладчыку, які не двухсэнсоўна глядзіць на вашы прыгожыя ногі і тое, што вышэй?

Парада 1. Не бойцеся — ваш страх прыцягвае

Калі вы баіцеся, то выкладчык адчуе ваш страх і падсвядома зразумее, што вамі можна кіраваць, — расказала мне псіхолаг Таццяна па тэлефоне даверу. — Менавіта нясмелыя, заціснутыя людзі часцей за ўсё трапляюць у такія сітуацыі. Распраўце плечы і наперад!

Парада 2. Не зважайце на яго намёкі

Вельмі важна вытрымліваць цвёрдасць. Ваша “не” павінна азначаць сапраўдную адмову, — раіць Таццяна, — Звычайна дзяўчаты самі не супраць пафліртаваць з выкладчыкам. А такія людзі ўспрымаюць гэта як зялёнае святло для наступных дзеянняў.

На парах старайцеся не звяртаць увагу на жартачкі. Прама і ясна глядзіце яму ў вочы. На чарговы намёк можаце спытаць: “А якім чынам вашы словы адносяцца да матэрыялу занятку?”

Парада 3. Не спакушайце

Вы прыгожая і эфектная дзяўчына. Вам, безумоўна, хочацца выглядаць як мага лепш. Але пастарайцеся хаця б на гэтыя пары апранацца строга без намёкаў. Падыдуць штаны, глухія швэдары, доўгія спадніцы і туфлі без абцасаў. Макіяж і ўпрыгожванні лепш пакінуць дома. Тое ж тычыцца і адзення на экзамене.

Даказаць факт таго, што выкладчык вас дамагаецца будзе складана, але вось пастарацца прадухіліць яго – прасцей.

Парада 4. На экзамене пастарайцеся адказваць пры сведках.

Не спазняйцеся і не заставайцеся напрыканцы. Вашы аднагрупнікі—стрымліваючы фактар для выкладчыка. Білет павінен адскокваць ад зубоў. Тут ужо не да халявы.

Дзяўчаты павінны асабліва ўважліва паставіцца да такога прадмета, — пераканана Таццяна. – Менш будзе зачэпак адправіць на пераздачу сам насам.

Калі натрапіце на прынцыповы канфлікт, гэтыя веды спатрэбяцца абавязкова.

Парада 5. Скардзьцеся

У выпадку, калі выкладчык не спыняецца, паспрабуйце звярнуцца да дэкана ці рэктара.

Спачатку пастарайцеся вырашыць пытанне ў кулуарах, — раіцьТаццяна, –Патлумачце дэкану сітуацыю, няхай паразмаўляе з выкладчыкам. Ці папрасіце здаць экзамен іншаму.

Калі не атрымаецца, пішыце скаргу, патрабуйце здачы экзамену ці заліку з камісіяй. Гэта ваша права па законе.

І самае галоўнае. Вы –асоба. Вы па канстытуцыі маеце права на нармальную адукацыю. Ведайце, што закон на вашым баку.

Мікола Ляўчук. “МОЛАДЗЬ.ORG”.

Damahaecca

Хто каго дамагаецца?

Пакінуць адказ