Грамадства

Пагражаў узарваць “Чупа-чупс”

Жыхар Гомельскага раёна пагражаў узарваць Нацыянальную бібліятэку ў Менску з-за асабістых праблем, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Упраўлення унутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі прэс-службы, 24 лістапада ад дзяжурнага УКДБ па Гомельскай вобласці паступіла паведамленне, што на гарадскі нумар дзяжурнай часці паступіла тэлефанаванне ад невядомага, які паведаміў, што ён мае намер узарваць будынак Нацыянальнай бібліятэкі з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да яго асабістых праблем.

Чалавека, які тэлефанаваў, устанавілі   гэта жыхар пасёлка Фашчаўка Гомельскага раёна 1961 года нараджэння. Мужчына падчас апытання растлумачыў, што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і не ўсведамляў свае дзеянні. Падчас агляду месца жыхарства гэтага грамадзяніна выбуховых прылад знойдзена не было. Праводзіцца праверка.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Nacbibl

Легендарны будынак Нацыянальнай бібліятэкі яшчэ падчас будоўлі атрымаў мянушку "Чупа-чупс"

Пакінуць адказ