Нацыянальная асамблея моладзевых арганізацый Рэспублікі Азербайджан аб’яўляе набор валанцёраў для дапамогі ў арганізацыі конкурсу Еўрабачанне 2012
Еўрабачанне – адно са старэйшых тэлевізійных шоу ў свеце, якое адбываецца кожны год, ужо на працягу 56 год. Пасля пяці дзесяткаў год больш за 1 100 песень сталі сучаснай класікай, аказалі моцнае укладзенне на калектыўную свядомасць Еўропы.
Нацыянальная асамблея моладзевых арганізацый Рэспублікі Азербайджан аб’яўляе набор валанцёраў для дапамогі ў арганізацыі конкурсу Еўрабачанне 2012, які будзе праводзіцца з 22 па 26 мая 2012 года. Валанцёры павінны будуць прыехаць 20 мая і знаходзіцца ў Баку да 27 мая.
Арганізатары забяспечваюць валанцёраў жыллем і сняданнем, а таксама грашыма на ўнутраны транспарт. Валанцёры самастойна аплочваюць дарогу да Баку (Азербайджан).
Падаваць заяўкі могуць усе жадаючыя.
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць разам з копіяй пашпарту Хасану Сеідаву ( [email protected] ) да 28 лютага 2012.
Паводле Адукацыя.інфо