Культура

Берасцейскі КВЗ адчыняе новы сезон

21 лютага 2012 года на сцэне Цэнтра Моладзевай Творчасці адбудзецца адкрыццё новага сезону універсітэцкай лігі КВЗ БрДТУ.
За званне лепшай на гэты раз пазмагаюцца 5 каманда, а дакладней “CheeL out”, “Самай сабой”, “Людзі на балоце”, “Біном бетону” і “Жаночая зборная эканамічнага факультэта імя Анфісы Чэхавай”.

Гэтыя вясёлыя і знаходлівыя каманды падораць гледачам незабыўны вечар і максімум задавальнення. Тых, хто засумаваў па КВЗ, чакае мора забойнага гумару і жартаў.

У складзе журы будуць вядомыя выкладчыкі універсітэта.

Квіткі можна набыць у прафкаме БрДТУ (аўдыторыя 132) або ў 423 аўдыторыі ЦМТ. У дзень гульні квіткі будуць прадавацца ў касе. Кошт квітка 6000 рублёў.

Пакінуць адказ