Еўраклуб

Еўропа супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

17 сакавіка 2012 cтала вядома, што смяротныя прысуды ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, двух асуджаных па справе аб выбуху ў Мінскім метро ў 2011 годзе, прыведзены ў выкананне.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларусь праігнаравала заклікі міжнародных праваабарончых арганізацый і палітыкаў Еўрапейскага Звяза і сваім рашэннем дэманструе непрыняцце агульнапрызнаных прынцыпаў гуманізму і грэбаванне міжнародным правам.

Мы лічым абсалютна недапушчальным выкарыстанне смяротнага пакарання. Такі від пакарання з’яўляецца незваротным, жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць асобы. Пакаранне смерцю двух беларускіх грамадзян стала яшчэ адным своеасаблівым сімвалам сярэднявечнага дэспатызму дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, пры якім суд і судовыя працэдуры не з’яўляюцца незалежнымі і толькі прыкрываюць бяспраўныя акцыі дыктатуры, якія пастаянна ўшчамляе фундаментальныя правы чалавека і ў мінулым якая стала прычынай палітычна матываванага, незаконнага і так і не расследаваная знікнення шэрагу палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Еўрапейскія парламентарыі, Савет Еўропы, а таксама шэраг уплывовых міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку Amnesty International, Human Rights House, выказалі сваё асуджэнне па факце пакарання і прывялі шэраг аргументаваных сведчаньняў парушэнні справядлівасці судовага працэсу.

Прысуд прыведзены ў выкананне да яго разгляду скаргі ў Камітэце ААН па правах чалавека і нагляднай скаргі. Беларускія ўлады не далі асуджаным магчымасці скарыстацца ў поўнай меры канстытуцыйнымі правамі і прадэманстравалі грэбаванне унутраным законам і міжнародным дамовам.

Мы заклікаем беларускія ўлады праявіць чалавечую годнасць і вярнуць целы пакараных іх сем’ям.

Мы таксама патрабуем ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Мы заклікаем Еўрапейскі Звяз кансалідаваць свае намаганні і зрабіць дадатковыя актыўныя крокі з мэтай прымусіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі паважаць правы чалавека і фундаментальныя прынцыпы дэмакратыі.

Людміла Аляксеева, Маскоўская Хельсінская група, Расія
Леў Панамароў, Усерасійскі грамадскі рух “За правы чалавека”, Расія
Ларс Бюнгер, Libereco – Partnership for Human Rights, Германія, Швейцарыя
Ірына Багданава, Free Belarus Now, Вялікабрытанія
Наталля Каляда, Мікалай Халезін, Свабодны тэатр Беларусі, Вялікабрытанія
Лера Красоўская, Грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем», Нідэрланды
Зміцер Бародка, «Еўрапейская Беларусь», Беларусь
Беларускі трыбунал, Нідэрланды, Швецыя, Эстонія
Малады Фронт, Беларусь
Беларускі Дом у Варшаве, Польшча
Міхаіл Вясельскі, «Грамадзянская Беларусь», Чэшская Рэспубліка
Юры Кажура, Sveriges Belarusier, Швецыя
Сільвер Мейкар, Эстонскі інстытут па правах чалавека, Эстонія
Светлая Баева, Балгарская Хельсінкскі камітэт, Балгарыя
Аркадзь Бушчанка, Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека, Украіна
Вольга Садоўская, Камітэт супраць катаванняў, Расія
Аляксандра Матвійчук, Цэнтр грамадзянскіх свабод, Украіна
Марына Цапок, Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя “Фонд рэгіянальных ініцыятываў”, Украіна
Галіна Койнаш, Харкаўская праваабарончая група, Украіна
Людміла Клачко, Харкаўская праваабарончая група, Украіна
Юрый Джыбладзе, Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, Расія
Андрэй Каліх, Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, Расія
Андрэй Блінушаў, «Правы чалавека ў Расіі” (HRO.org), Расія
Яўген Крыштафовіч, Avatud Vabariik, Эстонія
Korespondent Wschodni, Польшча
Абдужаліл Байматаў, Грамадства правоў чалавека Узбекістана, Ірландыя
Надзея Атаева, Асацыяцыя па правах чалавека ў Цэнтральнай Азіі, Францыя
Канстанцін Рэуцкі, праваабарончы цэнтр “Поступ”, Украіна
Юрый Белавусаў, Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў, Украіна
Вадзім Півавараў, Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў, Украіна
Кацярына Леўчанка, Міжнародны жаночы праваабарончы цэнтр La Strada-Украіна, Украіна
Наталля Шчарбата, Украінская асацыяцыя жанчын-адвакатаў, Украіна
Аляксей Свецікаў, Луганскі абласны камітэт выбаршчыкаў Украіны, Украіна
Кірыл Атаманчык, Маладзёжнае аб’яднанне StudAlliance, Літва
Уладзімір Ханас, адаптацыйны мужчынскі цэнтр Украіны

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Smyarotnae pakaranne

Пакінуць адказ