Еўраклуб

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі “Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі”.
Канферэнцыя будзе праходзіць 3 18 па 20 мая ў Вільні, Літва.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць уплыў еўрапеізацыі на працэсы трансфармацыі нацыянальных, палітычных, эканамічных і сацыяльных сістэмаў. Удзельнікі таксама змогуць пазнаёміцца з працай магістэрскіх і бакалаўрскіх акадэмічных праграмаў ЕГУ. У межах канферэнцыі пройдзе шэраг міждысцыплінарных “круглых сталоў”, майстар-класаў і воркшопаў, арганізаваных студэнтамі ўніверсітэта з удзелам прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, навукова-даследчых цэнтраў, а таксама запрошаных экспертаў з універсітэтаў краінаў Еўропы.

Працоўныя мовы: ангельская, нямецкая, беларуская, расейская.

Студэнты, якім патрабуецца візавая падтрымка, павінны пазначыць у заяўцы пашпартныя дадзеныя для атрымання візаў. Віза прадстаўляецца бясплатна. На перыяд правядзення канферэнцыі усім удзельнікам прадстаўляецца пражыванне.

Запоўніць анлайн анкету, каб узяць удзел, можна тут.

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 красавіка 2012 году.

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на сайце ЕГУ.

Паводле Адукацыя.інфо

EHU

Пакінуць адказ