Інфармацыйны пункт Рады Еўропы ў Беларусі абвяшчае конкурс творчых прац “Скажы “НЕ!” дыскрымінацыі” для усіх ахвочых і крэатыўных!
Дыскрымінацыя ў любых яе формах – гэтае грубае парушэнне правоў чалавека, пагроза дэмакратыі і ўлады закона, таму неабходна гарантаваць падтрымку ахвярам дыскрымінацыі і сфармаваць новае стаўленне да гэтай праблемы для таго, каб выкараніць любыя праявы дадзенага сацыяльнага феномену.
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу грамадскасці да дыскрымінацыі, а таксама садзейнічаць удасканаленню асвятлення ў СМІ пытанняў узаемаадносін культур і барацьбы з дыскрымінацыяй.
У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя грамадзяне Рэспублікі Беларусі незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу. Свае працы можна прадставіць у выглядзе фота, малюнкаў, плакатаў (постэраў), калажаў фармату А1 (у электронным фармаце). Колькасць прац не абмежавана.
Патрабаванні да прац: фізічны фармат – А1, электронны файл: файл- прэв’ю ў фармаце jpg (каляровая мадэль RGB) памерам 1000 пікселяў па большым боку + файл у друк у фармаце EPS, TIFF, CDR, каляровай мадэлі CMYK, усе слаі зведзены, раздзяленне 200 dpi.
Свае працы прама адпраўляйце па электроннай пошце на адрас [email protected] або [email protected] . Апошні дзень падачы – 30 траўня 2012 года.
Пераможцы конкурсу будуць абвешчаны ў чэрвені 2012 году. Лепшыя працы з указаннем назвы і імя аўтара будуць прадстаўлены на адмысловай выставе прац, выстаўлены ў выглядзе постэраў у ВНУ Мінска і абласных цэнтраў Беларусі, паказаны ў выглядзе прэзентацый на ВК-экранах у 70 бізнэс-цэнтрах і адміністрацыйных будынках Мінска, распаўсюджаны ў выглядзе бясплатных паштовак у забаўляльных установах Мінска, а таксама прадстаўлены на інфармацыйных парталах і афіцыйным сайце Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы.
Больш таго, усе пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі Рады Еўропы.
Больш інфармацыі пра конкурс Вы зможаце знайсці тут ці тут.
Будзьце крэатыўнымі! Будзьце адважнымі!
Крыніца: adukacyja.info