Грамадства

Баранавічы: гарадскі аддзел культуры не даў памяшкання для дыктоўкі 2 лютага

Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама не даў памяшкання гарадской бібліятэкі для дыктоўкі 2 лютага, прысвечанай 175-м угодкам з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Вось ужо 3-ці год запар гарадскія ўлады ігнаруюць просьбу сяброў ГА “Таварыства беларускай мовы” аб выдзяленні памяшкання для правядзення дыктоўкі па беларускай мове для грамадскасці горада.

Начальнік аддзела культуры гарвыканкама Генадзь Чарняўскі традыцыйна напісаў ў сваім адказе, што “у планах масавай работы цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Ваша мерапрыемства не прадугледжана”.

– Якраз бібліятэкі і павінны прадастаўляцца грамадскасці горада для такіх асветніцкіх ініцыятыў, але чамусці Баранавіцкі гарадскі аддзел культуры заняў рэзка адмоўную пазіцыю ў гэтым культурніцкім пытанні. Кастусь Каліноўскі – найярчэйшая асоба ў нашай гісторыі і каб годна ўшанаваць 175-я ўгодкі з дня яго народзінаў, мы абавязкова знойдзем памяшканне для дыктоўкі, – паведаміла актывістка ТБМ Анжаліка Камбалава.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ