Грамадства

Баранавіцкія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года (фота)

Баранавіцкія грамадскія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў (Баранавіцкі раён) у гонар Мілавідскай бітвы 1863 года, якія сёння знаходзяцца ў занядбаным стане. Паводле Правабарончага цэнтра “Вясна”.

У найбольш кепскім стане знаходзіцца пляцоўка каля Мілавідскага памятнага знака ў гонар касінераў Кастуся Каліноўскага, якую пашкодзіў п’яны мясцовы кіровец у студзені 2013 года. Зусім дрэнны вонкавы выгляд мае і каталіцкая капліца, у якой вецер сарваў бляху і моцна пашкодзіў дах.

– Мы распачалі збор подпісаў і будзем прасіць кіраўніцтва Мілавідскага сельскага Савета, як толькі сыдзе снег, адрамантаваць пашкоджаную пляцоўку. Адначасова мы накіравалі ліст кіраўніцтву Баранавіцкага завода станкапрыладаў, каб яны прыслалі тэхніку і спецыялістаў для рамонта даху каталіцкай капліцы ў Мілавідах, – паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

Крыніца: spring96.org

Разбураная пляцоўка ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) усталяванага ў 1993 годзе

Разбураная пляцоўка ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) усталяванага ў 1993 годзе

Такі вонкавы выгляд сёння мае каталіцкая капліца

Такі вонкавы выгляд сёння мае каталіцкая капліца

Разбураны дах каталіцкай капліцы

Разбураны дах каталіцкай капліцы

Пакінуць адказ