Знакаміты беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн з Гародні Віктар Шалкевіч – госць грэка-каталіцкай парафіі ў Берасці.
Мы рады запрасіць на гэтую творчую сустрэчу ўсіх, каму цікавы гэты неардынарны творца і проста вясёлы чалавек!
Віктар Шалкевіч запісаў сем альбомаў: “Правiнцыя”, “Смутны беларускі блюз”, “Балады i рамансы”, “Добрай ранiцы”, “За сто крокаў ад Вострае Брамы”, “Гарадзенец прызямлiўся ў Менску”, “Enigmatyczne kino Lwow” (па-бел.: “Таямнічы кінатэатр Львоў” – польскамоўная кружэлка). Лаўрэат краёвых і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні. Зняўся ў пяці фільмах.
З канцэртамі ён выступае не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Расеі, Літве, Францыі, Нямеччыне, Чэхіі. Тэксты яго песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, чэшскую і ўкраінскую мовы.
КАЛІ :
Нядзеля, 21 красавіка, 2013 г.
А 13.00 гадз. – сьв. Літургія ў візантыйскім абрадзе, на якой будзе маліцца і наш госць.
А 16.00 гадз. – канцэрт і творчая сустрэча з Віктарам Шалкевічам, на якой будуць прэзентаваныя дзве ягоныя кнігі “Правінцыя” (+СД) і ““Мястэчка Г. і ваколіцы”.
ДЗЕ:
Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя
(вул. Дворнікава, 63: аўт. № 9, 20, 37, 50).