Грамадства

У Вільні пройдзе Базавы курс па правах чалавека з вядомым праваабаронцам Андрэем Юравым

«Базавы курс» – гэта месца сустрэчы студэнтаў, актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто неабыякавы да падзей, што адбываюцца ў нашай і суседніх краінах; ты , хто гатовы рабіць нешта для змены свету. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна

Запрашаем на Базавы курс па правах чалавека і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у Вільні 25 кастрычніка 2013 года. Дэдлайн падачы анкет 22 кастрычніка.

Правы чалавека – гэта адзін з інструментаў такіх зменаў. Фактычна гэта невялікі астравок свабод, які дзяржавы абавязаліся абараняць у адносінах з людзьмі. На жаль, тэндэнцыі развіцця дзяржавы ў апошні час паказваюць, што гэты астравок ва ўсё большай небяспецы. Адзіны спосаб захаваць яго – сумеснымі намаганнямі многіх людзей выбудаваць абарону.

На базавым курсе вы сутыкнецеся з пытаннямі:

  • Правы чалавека: філасофская канцэпцыя або сістэма прававых нормаў?
  • Чым парушэння правоў чалавека адрозніваюцца ад любой несправядлівасці?
  • Хто ж такія праваабаронцы?
  • ЯК і НАВОШТА можна і трэба абараняць Правы Чалавека?
  •  А, магчыма, замест адказаў, вы сыдзеце з семінара з вялікай колькасцю пытанняў …

Асноўны вядучы Базавага курсу – Андрэй Юраў ( Расія; Ганаровы прэзідэнт Моладзевага Праваабарончага Руху, кансультант па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы, эксперт Савета Еўропы, член Савета пры Прэзідэнце па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека ), адзін з вядучых праваабаронцаў Усходняй Еўропы, інтэлектуал і сацыяльны філосаф.

Месца правядзення праграмы – горад Вільня (Літва).

Умовы ўдзелу:

Адбор на ўдзел у семінары на конкурснай аснове. З кандыдатамі будзе праводзіцца тэлефоннае або skype (напішыце пры запаўненні анкеты) сумоўе.

Удзел у семінары бясплатны. Для ўдзельнікаў будуць арганізаваныя кава-паўзы.

Важна! Арганізатары не пакрываюць:

– Праезд да месца правядзення (Вільнюс) і вяртанне;

– Выдаткі для атрымання візы і падтрымку ў атрыманне візы;

– Выдаткі на харчаванне . Бярыце ссобойку!

Геаграфія удзельнікаў: Беларусь, Літва і ўсе рускамоўныя, хто можа дабрацца да Вільні да абумоўленага часу.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету на сайце  (папярэдне неабходная рэгістрацыя на сайце ) да 22 кастрычніка ўключна.

Базавы курс – частка Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў, арганізаваны пры падтрымцы Міжнароднага Моладзевага праваабарончага руху.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на [email protected]

Крыніца: spring96.org

0 Comments

Пакінуць адказ