У справе гвалтоўнага высялення жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага пасля атрымання ліста з Міністэрства культуры з’явіліся новыя абставіны. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
У адпаведнасці з высновамі Мінкульта згаданы дом прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю і на ім павінна з’явіцца адпаведная шыльда. Між тым брэсцкія ўлады дамагаюцца высялення сем’яў, што тут жывуць, і збіраюцца знесці будынак, які, на думку чыноўнікаў, знаходзіцца ў аварыйным стане і не прыдатны для жылля
Як паведаміў жыхар дома Генадзь Войкаў, насамрэч дом быў прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю яшчэ ў 2004 годзе і ўжо тады на ім мусіла з’явіцца адпаведная шыльда. Але гарадскія ўлады фактычна праігнаравалі гэтае патрабаванне, за што, на думку жыхароў, мусяць быць пакараны.
Зараз у судовых інстанцыях працягваецца разгляд позвы, дзе ў якасці адказчыка выступае Брэсцкі аблвыканкам , які, па меркаванню жыхароў дома па вуліцы Астроўскага, парушыў гарантаваныя Канстытуцыяй РБ правы (у прыватнасці, размова ідзе пра артыкул 44, якім дзяржава гарантуе кожнаму недатыкальнасць уласнасці) і прымушае адомовіцца ад сваёй маёмасці ў цэнтры горада.
Крыніца: spring96.org