Блукаючы па байнэту і не толькі, я наткнулася на некалькі сайтаў, дзе прапануюць размясціць малюнкі на цішотках любога колеру за пэўную сумму грошаў. І тут мне прыйшла думка: а чаму б не зрабіць такую цішотку сваімі рукамі? Зразумела, што такая рэч будзе значна танней і арыгінальней.
Прапаную вам зрабіць такую цішотку сваімі рукамі.
Па-першае, трэба направіцца ў бліжэйшую кнігарню і набыць адзін ці некалькі цюбікаў спецыяльнай фарбы. Фарба павінна быць акрылавая з паметкаю ”для тканіны”.
Па-другое, давайце заглянем у сваю шафу і знойдзем там простыя аднатонныя цішоткі (калі вы там такіх не знайшлі, то можна набыць іх у любой краме).
Па-трэцяе, нам будзе патрэбен просты мел, ці спецыяльны, які выкарыстоўваецца дзеля раскрою.
Ну вось, усё, што трэба ў нас ужо ёсць.
Бяром наш мел і малюем тое, што задумалі на цішотцы. Потым бяром цюбік з акрылам і абводзім контуры. На той прастор, што застаўся неразмаляваным, можна нашыць тканіну ці таксама надаць яму фарбы.
Калі вы задумалі які-небудзь надпіс, то лепей падрыхтуйце трафарэт. Калі ёсць магчымасць, то на звычайным прынтары можна раздрукаваць надпіс на паперы ( канешне, ён павінен быць вялікага памеру) і потым акуртна выразаць літары.
Калі ўключыць фантазію, то можна выкарыстоўваць таксама ўсё тое, што знойдзецца пад рукою, напрыклад, гузікі ці лентачкі.
Ваша Аліса Майская, dzedzich.org
але ведайце, што цікавыя і арыгінальныя цішоткі можна ўжо зараз набыць
звяртайцеся
http://tishotka.blog.tut.by/